Астрамечаўская бібліятэка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Астраме́чаўская бібліятэ́ка імя́ Ф. Ф. Паўле́нкава — адна з першых на Беларусі бясплатных народных бібліятэк. Заснавана ў 1905 годзе ў вёсцы Астрамечава (Брэсцкі раён) на сродкі фонду кнігавыдаўца Ф. Ф. Паўленкава. Бібліятэкарам быў настаўнік Астрамечаўскага народнага вучылішча А. П. Зянкевіч. Камплектавалася беларускай, рускай і замежнай літаратурай. У 1908 годзе мела больш за 1000 кніг, абслугоўвала 240 чытачоў. У час Першай сусветнай вайны спыніла дзейнасць. Адноўлена ў канцы 1920-х гадоў. У 1934 годзе была зачынена ўладамі Польшчы. З 1946 года працуе як сельская бібліятэка імя Паўленкава[1]. Кніжны фонд на 1 студзеня 1996 года складае больш за 11 000 адзінак захавання[2].

Зноскі

  1. Астрамечаўская бібліятэка імя Ф. Ф. Паўленкава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 221. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  2. Астрамечаўская бібліятэка імя Ф. Ф. Паўленкава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 50.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]