Астрамечава
Аграгарадок
Астрамечава
| ||||||||||||||||||||||||||
Астраме́чава[3] (трансліт.: Astramiečava, руск.: Остромечево) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчана за 22 кіламетры на поўнач ад Брэста, за 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод берасцейскіх баяраў згадваецца "Ян Астромечовъ"[4].
В. Жучкевіч назву звязвае з прозвішчам Астрамеч[5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з XVI стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года Берасцейскага ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага. У 1533 годзе ва ўладанні Я. І. Іллініча, у 1570 годзе — Харытаў. З 1598 года ў складзе Берасцейскай эканоміі.
У 1738 годзе маёмасць пана Сузіня. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губернях. Паводле рэвізіі 1833 года налічвалася 160 рэвізскіх душ. Сялянам належала 538 дзесяцін зямлі, асноўнымі іх заняткамі былі земляробства і жывёлагадоўля. Невялікі прыбытак атрымлівалі ад лоўлі рыбы ў ручаі Люта. Праз вёску праходзіла старадаўняя дарога на Брэст. У 1846 годзе замест драўлянай царквы была пабудавана з бутавага каменю і цэглы праваслаўная Міхайлаўская царква. У 1860 годзе сяло, маёмасць памешчыка Пузыны. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.
У 1905 годзе сяло і маёнтак у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Маёнтак належаў А. В. Пузыню, які меў тут 921 дзесяціну зямлі. У 1905 годзе адкрыта адна з першых у Беларусі бясплатных народных бібліятэк на сродкі фонду кнігавыдаўца Ф. Ф. Паўленкава. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польская Рэспублікі.
З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Астрамечаўскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 12 двароў; 10 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах.
У 1949 годзе арганізаваны першы калгас. 4 студзеня 1965 года Астрамечаўскі сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў склад Лышчыцкага сельсавета. 7 лютага 1972 года да вёскі далучаны хутар Вялічкава[6]. У 1976 годзе да вёскі далучана вёска Плянта[7]. У 1988 годзе створана сельскагаспадарчае прадпрыемства «Астрамечава».
-
Школа
-
Зала шлюбаў
-
Дзіцячы садок
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 20 двароў, 145 жыхароў (1846)
- 51 двор, 195 жыхароў (1878)
- 43 двары, 316 жыхароў (1897)
- 894 жыхары (1905)
- 29 двароў, 141 жыхар (1921)
- 155 двароў, 776 жыхароў (1940)
- 570 гаспадарак, 1904 жыхары (1997)
- 686 гаспадарак, 2088 жыхароў (2005)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Камбінат бытавога абслугоўвання
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Сталовая
- Прадуктовы і прамтаварны магазін
- Аддзяленне сувязі
- Звераферма
- Кансервавы завод
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Брацкая магіла (1944) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000072 - Свята-Міхайлаўская царква (1846) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000073 - Астрамечаўскі ідал, захоўваецца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]
- Сядзіба (другая палова XVIII ст.). Пасля Першай сусветнай вайны двор быў распрададзены, а сядзібны дом і парк паступова разбурыліся.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксей Сцяпанавіч Скакун (нар. 1946) — беларускі вучоны-эканаміст, дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Стро́мычы, мн.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 100.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 278.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астрамечава