Астрэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Астрэя — старажытны горад на Беларусі, які ўпамінаецца ў «Спісе гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх» (кан. 14 — пач. 15 ст.). Археолаг В. В. Сядоў атаясамлівае Астрэю з г. п. Астрына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл., за 1,5 км на паўднёвы-усход ад якога ёсць гарадзішча Кульбачына 11 — 14 ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8