Валянцін Васілевіч Сядоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянцін Васілевіч Сядоў
Дата нараджэння 21 лістапада 1924(1924-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 2004(2004-10-04) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне акадэмік РАН
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Artemiy Artsikhovsky[d]
Узнагароды і прэміі
Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі»
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі

Валянцін Васілевіч Сядоў (21 лістапада 1924, Нагінск — 4 кастрычніка 2004, Масква) — савецкі і расійскі археолаг-славіст, загадчык аддзела палявых даследаванняў Інстытута археалогіі РАН, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт РАН (1997), правадзейны член РАН (2003) і акадэмік АН Латвіі (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1951 годзе. З 1954 года ў Інстытуце археалогіі АН СССР. Даследваў археалогію і культуру Старажытнай Русі, этнагенез славян, этнічную гісторыю балтаў і фіна-уграў. У 1960-я гады правёў разведку і раскопкі курганоў у Беларускім Панямонні. Стварыў тэорыю субстратнага паходжання беларусаў. Вынікамі ўздзеяння балцкага субстрату тлумачыць вытокі асаблівасцей беларускай лінгваэтнічнай супольнасці, якая, на яго думку, аформілася ў 8—12 стагоддзях, да пачатку адасаблення беларусаў. Аўтар артыкула «Да паходжання беларусаў» (1967), «Этнагенез і станаўленне беларусаў» (2000), манаграфій «Славяне Верхняга Падняпроўя і Прыдзвіння» (1970), «Доўгія курганы крывічоў» (1974), «Паходжанне і ранняя гісторыя славян» (1979), «Усходнія славяне ў 6—13 стагоддзях» (1982), «Старажытнаруская народнасць» (1999).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]