Асэсар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Асэ́сар (лац.: assessor — «засядацель») — у Старажытным Рыме і сярэдневяковай Еўропе службовая асоба (засядацель, прысудак, лаўнік), надзеленая судовай уладаю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пазней у некаторых краінах Еўропы асэсары былі асобы, якія займалі судовыя і адміністрацыйныя пасады. У ВКЛ і Польшчы з сярэдзіны 15 да 18 ст. асэсары з'яўляліся засядацелямі земскага, вечавога, асэсарскага і інш. судоў. Асэсарскі суд, напрыклад, разглядаў апеляцыі мясцовых судоў. Асэсар займаўся і справамі адміністрацыйнага кіравання.

У Расійскай імперыі — пасада, адпаведная 8 класу ў Табелі аб рангах (калежскі асэсар), пасада ў цэнтральных дзяржустановах XVIII стагоддзя, пры губернскіх праўленнях XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У сучасным свеце асэсары (лац.: assessor) — гэта атэстатары, якія ўдзельнічаюць у працэсе незалежнай ацэнкі адпаведнасці: атэстацыі персаналу, працоўных месцаў, працэсаў, сістэм менеджменту якасці і іншых відах атэстацыі і ацэнкі адпаведнасці. У Еўропе і ЗША словам «assessor» таксама называюцца тыя, хто ў Расіі называюцца «ацэншчыкі» — эксперты па незалежнай ацэнцы кошту маёмасці.

Інфармацыйны пошук і SEO[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін «асэсар» выкарыстоўваецца таксама ў SEO-сегменце. Асэсар (англ.: Assessor) — чалавек, які праглядае старонку і вызначае яе рэлевантнасць (гэта значыць «ацэньвае» старонку).

Пошукавая выдача будуецца не толькі па тым, што прааналізуюць робаты, але таксама зыходзіць з таго, як ацэняць старонку асэсары.

Асэсар не абавязкова з'яўляецца экспертам у пэўнай вобласці, што асабліва верна для вузкаспецыялізаваных абласцей. Ацэнка асэсара ўплывае на выдачу, таму супрацоўнікі SEO часта дзівяцца, калі іх сайт больш рэлевантны па запыце, а стаіць ніжэй, паколькі асэсар лічыць інакш.

Асноўнай задачай асэсара з'яўляецца ацэнка рэлевантнасці сайта пошукаваму запыту. А менавіта:

  • Праверыць рэсурс на поўную адпаведнасць запыту карыстальніка;
  • Ацаніць дызайн і зручнасць сайта;
  • Прыбраць з пошукавай выдачы шкоднасныя рэсурсы;
  • Праверыць дакладнасць інфармацыі і г. д.

Усе фактары, на якія абапіраецца асэсар апісаць немагчыма, бо адзнака выдачы пошукавых сістэм індывідуальная і кожны раз удасканальваецца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]