Атал (Шатландыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прыкладныя межы гістарычнай вобласці Атал

Атал (шатл. гэл.: Athall (ад адной з гэльскіх назваў Ірландыі); англ.: Atholl) — гістарычная вобласць у цэнтры Шатландыі, у горах на поўнач ад Пертшыра. У наш час тэрыторыя Атала ўваходзіць у склад вобласці Перт і Кінрас.

Гістарычны цэнтр рэгіёна — замак Блэр, рэзідэнцыя герцагаў Атала, і горад Данкелд, цэнтр аднаго з біскупстваў сярэднявечнай Шатландыі. Атал уяўляе сабой досыць высокі (да 1100 м) рэгіён Шатландскага нагор'я ў верхнім цячэнні ракі Тэй. Паверхня моцна зрэзана далінамі і азёрамі.

Тэрыторыя Атала першапачаткова была заселена піктамі, тут склалася адно з пікцкіх каралеўстваў, якое позняе ўвайшло ў склад каралеўства Шатландыя. Пазней сюды рассяляюцца скоты з Ірландыі. Традыцыі адасобленасці падтрымліваліся ў Атале і пазней: графства Атал было адным з сямі першых графстваў Шатландыі, а гэльскія традыцыі і гэльская мова захоўваліся да XV стагоддзя. Мармэры, а затым графы Атала былі цесна звязаны з шатландскімі каралеўскімі дамамі: родапачынальнік Данкельдскай дынастыі на прастоле Шатландыі, Крынан, быў, відаць, мармэрам Атала, ярлы Аркнейскіх астравоў з XII стагоддзя таксама былі выхадцамі з роду графаў Атала.

Замакрэў Блэр у Атале

У 1264 г. Атал перайшоў у валоданне роду Стратбагі, прадстаўнікі якога падчас войнаў за незалежнасць Шатландыі падтрымалі англічан, што прывяло да канфіскацыі графства Атал каралём Робертам Брусам у 1320 г. Затым графства неаднаразова змяняла ўладальнікаў, адзін час уваходзіў у склад уладанняў каралевы Марыі Гелдэрнскай, і замацавалася ў выніку за родам Сцюартаў. Найбольш значнымі прадстаўнікамі графаў Атала былі: Уолтэр Сцюарт, арганізатар забойства караля Якава I, Джон Сцюарт, 1-ы граф Атал, лідар паўстанняў супраць Якава III, і Джон Сцюарт, 4-ы граф Атал, адным з правадыроў кансерватыўнай партыі баронаў у сярэдзіне XVI стагоддзя. З 1629 г. тытул графа (а з 1703 г. герцага) Атала належыць дваранскай сям'і Мурэй.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Macgregor, Lindsay J.; Oram, Richard D. Atholl and Gowrie: North Perthshire: A Historical Guide. — Birlinn Publishers, 2000. — 256 p. — ISBN 1841580295.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]