Лотыян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лотыян на карце Шатландыі

Ло́тыян (скотс: Lowden, шатл. гэл.: Lodainn) — гістарычная вобласць на паўднёвым усходзе Шатландыі, на поўдзень ад заліва Ферт-оф-Форт. Назва паходзіць ад імя легендарнага караля Лота. У VIII стагоддзі тут жыў святы пустэльнік Балдрэд, які лічыцца «апосталам» Лотыяна.

У VII стагоддзі вобласць увайшла ў склад англійскага каралеўства Нартумбрыя. Лотыян — адзін з вельмі нешматлікіх рэгіёнаў Шатландыі, у якіх гэльская мова так і не ўкаранілася ў якасці асноўнай.

У наш час на гэтай тэрыторыі размешчаны тры адміністрацыйныя вобласці Шатландыі — Заходні Лотыян, Мідлатыян і Усходні Лотыян.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лотыян
  • Ancient Lothian (англ.) . — Сайт «Старажытны Лотыян», прысвечаны гісторыі вобласці. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 13 красавіка 2010.
    • A Lothian Timeline (англ.) . Ancient Lothian. — Храналагічны агляд гісторыі Лотыяна. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 13 красавіка 2010.