Перайсці да зместу

Анандэйл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыкладныя межы гістарычнай вобласці Анандэйл

Анандэйл (англ.: Annandale) — гістарычная вобласць на поўдні Шатландыі, у даліне ракі Анан. У наш час тэрыторыя Анандэйла ўваходзіць у склад вобласці Дамфрыс і Галаўэй.

Найважнейшыя гарады Анандэйла: Лохмабен, гістарычны цэнтр Анандэйла і замак Брусаў, Анан і Локербі. Рэльеф уяўляе сабой урадлівую даліну ракі Анан, якая на поўдні пераходзіць у прыбярэжныя нізіны заліва Солуэй-Ферт.

Першапачаткова тэрыторыя даліны ракі Анан уваходзіла ў склад брыцкага каралеўства Рэгед, а пазней каралеўства Стратклайд, якое ў 1034 г. было далучана да Шатландыі. У 1124 г. тэрыторыя Анандэйла была падаравана каралём Давідам I Роберту Брусу, які стаў 1-м лордам Анандэйла. Яго нашчадак стаў у 1306 г. каралём Шатландыі Робертам I. У 1371 г. Анандэйл быў перададзены Томасу Рэндальфу, графу Марэйскаму, а пазней перайшоў ва ўласнасць Данбараў. У 1409 г. Анандэйл быў далучаны да ўладанняў Дугласаў, найбуйнейшага арыстакратычнага роду краіны. Пасля разгрому дому «Чорных Дугласаў» у 1455 г. каралём Якавам II Анандэйл вярнуўся ў склад каралеўскага дамена. У перыяд з 1643 па 1792 г. тытул графаў (а з 1701 г. — маркізаў) Анандэйла насілі прадстаўнікі роду Джонстаўнаў.

Спіс лордаў Анандэйл

[правіць | правіць зыходнік]