Скоты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Скоты — група кельцкіх плямёнаў, якія перасяліліся з кантынента ў Ірландыю не раней 400 г. да н.э.

У выніку зліцця з больш старажытным іберыйскім насельніцтвам Ірландыі і іншымі этнічнымі элементамі ўтварылі старажытнаірландскую народнасць.

Частка скотаў, перасяліўшыся на тэрыторыю сучаснай Шатландыі (верагодна, каля 500 г. н.э.), і стварыла дзяржаву Дал Рыяда, якая першапачаткова мела тэрыторыю як у Шатландыі, так і ў Ірландыі.

Пазней кароль скотаў Кенет Мак-Алпін аб'яднаў у 843 годзе сваё каралеўства Дал Рыяда з Каралеўствам піктаў Фортрыу ў дзяржаву Альба.

У канцы V стагоддзя скоты перайшлі ў хрысціянства. У раннім Сярэднявеччы актыўна ўдзельнічалі ў місіянерскай дзейнасці на еўрапейскім мацерыку.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Большая советская энциклопедия», 2-е изд., том 39, стр.283.