Нікумарора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Атол Нікумарора)
Нікумарора
англ. Nikumaroro
Лагуна
Лагуна
Характарыстыкі
Плошча4,1 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
4°40′ пд. ш. 174°32′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Фенікс
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Нікумарора (Акіянія)
Нікумарора
Нікумарора
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікумаро́ра (англ.: Nikumaroro) — атол у групе астравоў Фенікс. Належыць дзяржаве Кірыбаці. Плошча - 4,1 км². Незаселены.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атол Нікумарора мае каралавае паходжанне. Знаходзіцца ў Ціхім акіяне ў 1523 км на паўднёвы ўсход ад Паўднёвай Таравы, сталіцы Кірыбаці. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход - 7 км, шырыня - каля 2 км. Атол атачае кола каралавага рыфа. У цэнтры знаходзіцца шырокая лагуна, злучаная з акіянам пратокамі. Клімат экватарыяльны пасатны.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Атол Нікумарора — адзін з нешматлікіх сярод астравоў Фенікс, дзе адносна добра захавалася першародная прырода. Большая частка сушы пакрыта лясамі, у якіх сустракаюцца какосавая пальма, хваёвыя расліны, папараці і г. д. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, у тым ліку пералётнымі, крабамі, пацукамі. У лагуне і навакольных акіянскіх прасторах сустракаюцца рэдкія віды рыб, акулы, дэльфіны. Некаторыя віды рыб у лагуне падчас сухога сезону становяцца атрутнымі для чалавека.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Атол быў адкрыты ў 1824 г. брытанскімі мараплаўцамі. У 1892 г. далучаны да каланіяльных валоданняў Вялікабрытаніі ў Ціхім акіяне і пераданы ў карыстанне прыватнай кампаніі для вырошчвання какосаў. Аднак камерцыйны праект, які прадугледжваў перасяленне 29 чалавек, быў спынены ўжо ў 1893 г. Няўдала скончылася таксама спроба каланізацыі Нікумарора ў 1938 - 1962 гг., прадпрынятая тунгару з астравоў Гілберта. Нястача пітной вады падчас засухі вымусіла перасяленцаў вярнуцца на радзіму.

Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што незадоўга да свайго знікнення ў 1937 г. на атоле магла спыніцца Амелія Эрхарт. Нікумарора нават мог стаць яе апошнім прыстанкам пасля аварыі самалёта.

У 1979 г. атол Нікумарора ўвайшоў у склад Кірыбаці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]