Атонская архітэктура
Выгляд
Атонская архітэктура — гэта архітэктурны стыль, які развіваўся ў час праўлення імператара Атона Вялікага. Стыль з’яўвіўся ў Германіі і выкарыстоўваўся з сярэдзіны X стагоддзя да сярэдзіны XI стагоддзя.
Атонская архітэктура чэрпае натхненне з каралінгскай і візантыйскай архітэктуры. За выключэннем некаторых прыкладаў, створаных пад уплывам васьмікутнай Капэлы ў Ахене , такіх як Царква абацтва Атмарсайм (XI стагоддзе, Эльзас) і апсіда абацтва Святой Тройцы ў Эсэне , культавая архітэктура мае тэндэнцыю адхіляцца ад цэнтралізаванага плана. Прымаючы ўплывы ад Рымскай базілікі, Атонская архітэктура захоўвае і каралінгскую характэрную двухбаковую пабудову з апсідамі на канцах храму.
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Варфаламееўская царква ў Льежы, Бельгія.
- Царква Святой Гертруды ў Нівелі , Бельгія (1046)
- Свята-Міхайлаўская царква ў Гільдэсгайме, Германія (1010-33)
- Царква абацтва ў Гернродэ (960—965, якая, верагодна, мела першую ў Еўропе трыбунную галерэю)