Атон Краснапольскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Атон Краснапольскі
Дата нараджэння: 10 снежня 1877(1877-12-10)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 26 кастрычніка 1971(1971-10-26)[1] (93 гады)
Месца смерці:
Альма-матар:
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах: Мінск, Вільнюс, Гданьск
Горадабудаўнічыя праекты: Аднаўленне Гданьска пасля Другой сусветнай вайны
Лагатып Вікісховішча Атон Краснапольскі на Вікісховішчы

Атон Краснапольскі (10 снежня 1877, Абідзіма, Тульскі павет — 1971, Гданьск) — архітэктар, які працаваў у Мінску, Вільні і Гданьску. Тэарэтык архітэктуры[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атон нарадзіўся ў Тульскім павеце, але яшчэ ў дзяцінстве пераехаў разам з бацькамі ў Мінск. Пасля заканчэння філалагічнай гімназіі ён спрабаваў атрымаць вышэйшую архітэктурную адукацыю ў Маскве, але з-за ўдзелу ў студэнцкіх хваляваннях яго двойчы адлічалі[2].

У 1903 годзе паступіў на архітэктурнае аддзяленне Львоўскага політэхнічнага інстытута, дзе вучыўся ў мастака Адольфа Шышка-Богуша(руск.) бел.. У 1905 годзе Атон здаў першы дзяржэкзамен, праз тры гады паступіў у Кракаўскую акадэмію прыгожых мастацтваў на скульптуру. А адтуль накіраваўся ў Парыж, у акадэмію Жуліяна[2].

Пасля года скульптурных даследаванняў Краснапольскі вярнуўся ў Мінск, дзе адкрыў архітэктурна-будаўнічы офіс са скульптурнай майстэрняй. У той жа час, у 1910 годзе, ён здаў экзамен на будаўніка ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у Санкт-Пецярбургу, што дало яму права на правядзенне будаўніча-мантажных работ[2].

У Мінску і ваколіцах яму заказвалі праекты розных па складанасці будынкаў: двухпавярховыя арэндныя дамы Яніцкага на цяперашняй Бабруйскай, гарадская школа, вілы для Лапіцкага на станцыі «Ратамка» і т. д[2].

Пазней Краснапольскі прыняў удзел у рэстаўрацыі дамініканскага касцёла[2].

У 1911 па яго праекце быў пабудаваны даходны дом для Ядвігі Кастравіцкай[2].

У тым жа годзе прыняў удзел у мастацкай выстаўцы «Wystawa sztuk pięknych w Mińsku» у Мінску, у доме Ляхоўскага на Саборнай плошчы, у памяшканні польскага клуба «Агніска»[3].

У 1917 апублікаваў кнігу «Абстрактивизм в искусстве новаторов (постимпрессионизм и неоромантизм)».

З 1919 года жыве ў Вільні, дзе атрымаў пасаду галоўнага архітэктара горада. Пасля пераходу горада пад польскую ўладу становіцца дэканам факультэта прыгожых мастацтваў. Пазней ён інспектаваў прафесійныя школы і актыўна займаўся архітэктурай і рэстаўрацыяй. Паралельна Краснапольскі актыўна друкаваўся і займаўся тэорыяй архітэктуры[2].

У 1934 годзе выйшла кніга «Системотология как новый метод научной, дидактической и организационной работы»[2].

Пасля вайны А. Краснапольскі разам з жонкай і сынам пераехалі ў Гданьск. Там ён займаўся аднаўленнем разбуранага вайной горада і працаваў над сваёй дысертацыяй «Ujednostajnienie nazw łączy drewnianych typu tradycyjnego jako wstęp do systematograficznej metody racjonalizatorstwa», якую абараніў ва ўзросце 83 гадоў[2].

Памёр у 1977 годзе ў Гданьску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абстрактивизмъ въ искусстве новаторовъ: (Постимпрессионизм и неоромантизм) / Оттон Краснопольский.
  • Архитектор-скульптор Оттон Краснопольский. (Теоретические концепции и творческие искания) / Вячеслав Чернатов // Знакамітыя мінчане XIX—XX стст. : матэрыялы [пятай] Беларуска-Польскай навуковай канферэнцыі, Мінск, 12 лістапада 2008 г. — Мінск, 2010. — С. 13-19.
  • Зачараваныя рэвалюцыяй. Лёсы мастакоў і архітэктараў Беларусі ў святле падзей 1917 г. Сяргей Харэўскі// Перекрёстки № 1-2, 2016 — C.54-55
  • Helena Kozłowska. Architekt Mińska, Wilna i Gdańska

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]