Дом Кастравіцкай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
даходны дом
Дом Кастравіцкай
Вул. Кірава, 11 - 1.JPG
53°53′42″ пн. ш. 27°33′15″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль мадэрн
Аўтар праекта А. Краснапольскі
Архітэктар Атон Краснапольскі
Дата заснавання 1911
Дата пабудовы 1911 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000070шыфр 713Г000070

Дом Кастравіцкай (Мінск)
Дом Кастравіцкай
Дом Кастравіцкай

Дом Кастраві́цкай — колішні даходны дом з рысамі стылю мадэрн у Мінску, які месціцца на скрыжаванні вуліц Валадарскага і вул. Кірава 26/11, гісторыка-культурныя каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упраўленне Лібава-Роменскай чыгункі, пач. XX ст.
Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая (з роду Вайніловічаў)

Пабудаваны ў 1911 годзе (арх. Антон Краснапольскі) у стылі мадэрн[1]. Стары адрас — Магазінная, 5 — рог Серпухаўскай і Магазіннай. Дом Ядвігі Кастравіцкай (1867—1935), сястры старшыні (1907—1921) Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдварда Вайніловіча (1847—1928).

На 1-м паверсе месцілася ўпраўленне Лібава-Роменскай чыгункі, аптэка, таварыства ўзаемадапамогі чыгуначнікаў, на астатніх — жыллё[1][2].

За савецкім часам у доме месцілася камісійная крама і кафэ[3]. Цяпер у будынку месціцца салон мэблі і кафэ[4].

1918 г.
Дом Кастравіцкай і гатэль Crowne Plaza Minsk

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дом Ядвігі Адамаўны Кастравіцкай (1864—1935), сястры старшыні (1907—1921) Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдварда Адамавіча Вайніловіча (1847—1928), уяўляе сабой трохпавярховы мураваны П-падобны ў плане будынак, пастаўлены на высокі цокаль. Аб'ёмна-планіровачная кампазіцыя складаецца з трох частак: вуглавой і дзвюх франтальных (па вул. Кірава і Валадарскага), фасады якіх аформлены рознымі паводле канфігурацыі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, балконамі, дэкаратыўным арнаментам, разнастайнымі керамічнымі ўстаўкамі, фактурнымі тынкаванымі слаямі. Мастацкая выразнасць дасягаецца спалучэннем неатынкаваных плоскіх сцен з тэракотавай цэглы і пабеленых атынкаваных прасценкаў, карнізаў, ліштваў. Цэнтр фасада, арыентаванага на вул. Кірава, вылучаны аб'яднанымі па вертыкалі аконнымі праёмамі і завершаны паўцыркульным атыкам. Сцены фасада, арыентаванага на вул. Валадарскага, завершаны 2 трапецападобнымі атыкамі, дах — трапецападобным ліхтаром. Вугал будынка зрэзаны, а на узроўні 2-га паверха створаны эркер, над ім — 3-гранны аб'ём, які завяршаўся вежачкай (не захавалася)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Шыбека З. В. Минскъ сто гадоў таму. — Мінск: Беларусь, 2007. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-01-0729-9.
  3. Минск. Краткий справочник. 1967 (руск.) . minchanin.esmasoft.com. Праверана 17 жніўня 2014.
  4. ул. Володарского, дом 26 (руск.) . map.by. Праверана 28 жніўня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]