Перайсці да зместу

Афанаськава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Афанаськава
55°16′47″ пн. ш. 33°11′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Сафонаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 чал. (2007)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48142
Паштовы індэкс 215535
Код АКАТП 66241817003
Паказаць/схаваць карты
Афанаськава (Расія)
Афанаськава
Афанаськава

Афанаськава (руск.: Афанаськово) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне. Насельніцтва – 1 жыхар (2007) [2].

Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 14 км на поўнач ад горада Сафонава, за 16 км на поўнач ад аўтадарогі M1. За 5 км на ўсход ад вёскі чыгуначная станцыя Вадзіна на лініі ДураваУладзімірскі Тупік. Уваходзіць у склад Вадзінскага сельскага паселішча. Вёска знаходзіцца на тэрыторыі Сафонаўскага дзяржаўнага заалагічнага заказніка.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў верасні 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе. У 1941 годзе ў вёсцы размяшчаўся штаб 45-й кавалерыйскай дывізіі [3][4].

Зноскі