Ахрапсора рабінавая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ахрапсора рабінавая

На кураслепе дуброўным
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ochropsora ariae (Fuckel) Ramsb. 1913


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  190600
EOL  133533
MB  119894

Ахрапсора рабінавая (Ochropsora ariae) — від базідыяльных грыбоў з парадка пукцыніевых.

Пашыраны ў Еўропе і ва Усходняй Азіі. Паразіт. Узбуджальнік іржы раслін.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

У цыкле развіцця грыба 5 стадый (базідыі, спермагоніі, эцыдыі, урадаложы, тэлейталожы — усе ўтварэнні накшталт пладрвых цел) з характэрным для кожнай з іх споранашэннем: базідыяспоры, спермацыі, эцыдыяспоры. урэдаспоры, тэлейтаспоры. У стадыі эцыдыяспор (веснавыя споры) грыб паразітуе на купальніку, у стадыях урэда- (летнія) і тэлейтаспор (зімовыя) — на рабіне, іншы раз на грушы. Развіццё грыба пачынаецца з прарастання базідыяспоры. Міцэлій унутры тканак расліны. Жывіцца грыб з дапамогай гаўсторый. На міцэліі ўзнікаюць конусападобныя белаватыя спермагоніі, з якіх разам з салодкай і духмянай вадкасцю выступаюць спермацыі. Эцыдыі бакальчатыя, з чашападобнай белай абалонкай; эцыдыяспоры аднаклетачныя, двух’ядравыя, у ланцужках. Урэдаложы дробныя, круглаватыя, белыя; урэдаспоры шарападобныя, эліпсаідальныя або яйцападобныя, бясколерныя ці бледна-карычневыя, адзіночныя. Тэлейталожы белаватыя, адзіночныя; тэлсйтаспоры аднаклетачныя, цыліндрычныя, утвараюць воскападобныя скарыначкі, імі грыб зімуе. Перад прарастаннем тэлейтаспора дзеліцца на 4 клеткі, кожная з якіх утварае базідыю з тонкай бясколернай абалонкай і верацёнападобную базідыяспору.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]