Атыс Кронвалдс
Выгляд
(Пасля перасылкі з Аціс Кронвалдс)
Атыс Кронвалдс | |
---|---|
лат.: Atis Kronvalds | |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1837[1] ці 3 (15) красавіка 1837[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1875[1] (37 гадоў) ці 5 (17) лютага 1875[1] (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, пісьменнік |
Альма-матар |
А́тыс Кро́нвалдс (лат.: Atis Kronvalds, у нямецкім напісанні Атон-Хрысціян Кронвальд; 15 красавіка 1837 — 17 лютага 1875) — латышскі мовазнавец, педагог і публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў настаўнікам у Дэрпцкай настаўніцкай семінарыі. Яго нацыяналістычныя погляды паўней за ўсё былі выкладзены ў нямецкай брашуры: «Nationale Bestrebungen» (1872), у якой ён змагаўся з меркаваннем балтыйскіх немцаў, што адукаваны латыш павінен стаць немцам або рускім. Кронвалдс жадаў, каб кожная народнасць захоўвала сваё ўласнае аблічча. Каштоўныя яго спробы распрацоўкі латышскай і літоўскіх моў і лексічныя матэрыялы, паведамленыя ім біскупу Ульману для «Lettisches Worterbuch» (Рыга, 1872). Многія з новаўтвораных ім латышскіх і літоўскіх слоў выкарыстоўваліся і пазней.
Зноскі
- ↑ а б в г Педагоги и психологи мира — 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кронвалдс Аціс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 476.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1837 годзе
- Нарадзіліся ў Латвіі
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 1875 годзе
- Памерлі ў Ліфляндскай губерні
- Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты Латвіі
- Публіцысты Расіі
- Публіцысты Расійскай імперыі
- Мовазнаўцы Расіі
- Мовазнаўцы Латвіі
- Педагогі Латвіі
- Педагогі Расіі