Ашкалі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ашкалі
(Ashkali)
Агульная колькасць 18200 (2015 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of Serbia.svg Сербія, Flag of Kosovo.svg Рэспубліка Косава
Мова албанская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы астатнія албанцы

Ашкалі (алб.: Ashkali) — субэтнічная група албанцаў. Жывуць у Сербіі, пераважна на тэрыторыі Косава. Агульная колькасць (2015 г.) - 18 200 чал.[1] Асноўная рэлігія — іслам.

Самі ашкалі лічаць сябе нашчадкамі выхадцаў з Ірана або Ізраіля. Да канца XX ст. яны не вылучалі сябе з ліку астатніх албанцаў Косава, хаця ў Югаславіі разглядаліся як цыганы-мусульмане, што ўпадабалі аселы лад жыцця і албанскую мову. Падчас Косаўскага крызіса 1996 - 1999 гг. ашкалі былі запрошаны для перагавораў з прадстаўнікамі ўрада Сербіі ў якасці самастойнай этнічнай меньшасці. У Косава была створаны асобныя нацыянальныя палітычныя партыі ашкалі, якія прымаюць удзел у выбарах. У Сербіі ў горадзе Нові-Сад дзейнічае культурная арганізацыя "Матыца Ашкалі".

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]