Гараны (народ)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гараны
(Горани, горанци)
Gorani Day Festival 02.jpg
Агульная колькасць 18 032 (2011 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of Kosovo.svg Рэспубліка Косава - 10265

Flag of Serbia.svg Сербія - 7767

Мова македонская, сербская, баснійская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы македонцы-торбешы, сербы
Месца рассялення гаранаў на карце Косава вылучана блакітным колерам

Гара́ны, або гара́нцы (саманазвы: горани, горанци) — малы славянскі народ на Балканскім паўвостраве. Паходзяць з рэгіёна Гора на поўдні Косава. У Сербіі і Рэспубліцы Косава, дзе гараны прызнаюцца як этнічная меньшасць, жывуць 18032 прадстаўнікі гэтага народа (2011 г.)[1][2]. Акрамя таго, гараны насяляюць памежныя раёны Албаніі і Македоніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Славяне пачалі перасяляцца на поўдзень Мятохіі ў VI - VII стст., дзе сутыкаліся з раманізаваным насельніцтвам і продкамі албанцаў, магчыма дарданамі[3]. Сучасны косаўскі гісторык Мухарэм Кафлешы імкнецца знайсці агульныя ілірыйскія карані ў косаўскіх албанцаў і гаранаў[4].

У другой палове IX ст. рэгіён Гора быў уключаны ў склад першага Балгарскага царства. У 1018 - 1230 гг. уваходзіў у склад Візантыі і Каралеўства Фесалонікі. У 1230 - канцы XIII ст. — другога Балгарскага царства. Згодна сербскай гістарыяграфіі, з часоў Стэфана Немані ўваходзіў ў склад Сербіі. Сербская прысутнасць асабліва заўважна ў XIV ст., калі Косава і Мятохія з'яўляліся важнай складанай часткай сербскай дзяржавы. З IX ст. мясцовыя славяне спавядалі праваслаўнае хрысціянства.

Пасля бітвы на Косавым полі 1389 г. край быў фармальна далучаны да Асманскай імперыі. Тут адбывалася ісламізацыя мясцовага насельніцтва. Згодна Томасу Шмідынгеру (2012 г.) першае перасяленне мусульман адбылося яшчэ паміж 1095 г. і 1291 г. з сірыйскага рэгіёна Алепа[5]. Сапраўды, найбольш старажытная з вядомых мячэцяў Горы датуецца 1268 г.[6] Гаранскі лінгвіст Рамадан Рэджэплары (1944 - 2016 гг.)[7] высоўваў думку, што гаранцы — нашчадкі непасрэдна туркаў[8].

Доўгі час асманская ісламізацыя гаранскіх славян мела запаволены характар, аднак узмацнілася ў другой палове XVIII ст. пасля ліквідацыі праваслаўнай патрыярхіі ў Печы[9]. Але яшчэ ў XIX ст. сярод гаранаў існавалі хрысціянскія сем'і. Апошні хрысціянін Баба Божана памёр у 1856 г.

Рэлігійны фактар з'яўляўся важным для адасаблення гаран. Напрыклад, у 1912 г. яны ваявалі супраць праваслаўных сербаў на баку Асманскай імперыі[10]. Іслам таксама адрозніваў іх ад суседзяў-албанцаў, што спавядалі каталіцызм[11]. Пасля першай Балканскай вайны рэгіён Гора быў падзелены. Частка гаранцаў апынуліся ў Албаніі, але большасць — у складзе Сербіі (з 1929 г. — Югаславіі). У выніку міграцыі ў Белградзе і Скоп'і сфарміраваліся гаранскія абшчыны.

Сербская гістарыяграфія звычайна атаесамляе гаран з ісламізаванымі сербамі, македонская і балгарская — з агульнымі продкамі балгар і македонцаў, што прынялі іслам[12][13]. У Македоніі гаран называюць торбешамі. Албанцы называлі гаран балгарамі (Bulgareci), торбешамі (Torbeshë), «нібы туркамі» (Poturë)[14]. Самі гаране доўгі час ужывалі саманазву «нашински», або як жыхары Горы — гараны[15]. У перыяд існавання Югаславіі гаран часцяком пазначалі як мусульман (муслимани), што набліжала іх да баснійцаў.

Упершыню гараны на афіцыйным узроўні былі вызначаны ў перапісе 1991 г. У 1992 - 1999 гг. па ініцыятыве парламента Сербіі існавала асобная абшчына Гора, фактычна ліквідаваная пасля заканчэння косаўскага канфлікта 1998 - 1999 гг.[16] Падчас канфлікта большасць гаранаў падтрымала бок Югаславіі. У Рэспубліцы Косава гараны вызначаюцца як этнічная меньшасць, аднак у перапісе 2011 г.[17] зафіксаваны як баснійцы, што адпавядае зменам атаесамлення саміх гаранаў, для якіх важна сувязь з большым па ліку культурна блізкім народам.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Вернікі — мусульмане-суніты. Захаваліся некаторыя хрысціянскія звычаі, у тым ліку святкаванне дня Святога Георгія[18].

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Гаранскі дыялект адносіцца да паўднёваславянскай моўнай групы. У вымаўленні прысутнічаюць рысы, характэрныя як для сербскай, так і македонскай моў[19]. У Сербіі разглядаецца як частка сербскай мовы, у Македоніі — як частка македонскай, у Балгарыі — як частка балгарскай. У нашы дні практыкуецца адукацыя на баснійскай мове[20].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]