Аэрапорт Варшава/Модлін
Аэрапорт Варшава/Модлін
(Port Lotniczy Warszawa/Modlin) | ||
Краіна: Рэгіён: |
Польшча Варшава | |
Тып: | грамадзянскі | |
Код ІКАА: Код ІАТА: |
EPMO WMI | |
Вышыня: Каардынаты: |
+104 м 52°27′ пн. ш. 20°39′ у. д.HGЯO | |
Мясцовы час: | UTC +1/+2 | |
Час працы: | кругласутачна | |
Эксплуатант: | ТАА "Мазавецкі аэрапорт Варшава-Модлін" | |
Сайт: | modlinairport.pl
| |
Спіс аэрапортаў |
Аэрапорт Варшава/Модлін (польск.: Port Lotniczy Warszawa/Modlin) (IATA: WMI, ICAO: EPMO) — міжнародны аэрапорт, знаходзіцца паміж гарадамі Новы Двур Мазавецкі і Закрочым у межах Варшаўскай агламерацыі за 35 км ад цэнтра Варшавы.
Аэрапорт абслугоўвае кароткія і сярэднія рэйсы бюджэтных авіякампаній у еўрапейскія гарады, унутраныя і чартарныя рэйсы. У цяперашні час у аэрапорце працуе адна авіякампанія - Ryanair, якая выконвае рэгулярныя рэйсы ў 49 еўрапейскіх гарадоў.
Планаванае спалучэнне з пасажырскай чыгуначнай станцыяй у падвалах тэрмінала пакуль не рэалізавана. Максімальная прапускная здольнасць аэрапорта ў пачатку функцыянавання ацэньвалася ў 2-2,3 млн чалавек у год, цяпер яна вызначаецца ў 3-3,5 млн чалавек у год. Будаўніцтва аэрапорта абышлося ў 451, 4 млн злотых.
Аэрапорт Модлін не павінен выконваць функцыі доўгачаканага другога аэрапорта для Варшавы, рэалізацыя якога ўсё яшчэ разглядаецца. Па запэўненнях уладаў і інвестара, аэрапорт павінен быў быць уведзены ў эксплуатацыю да пачатку чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе. Справа ўскладнялася пратэстам эколагаў, якія выступалі супраць будаўніцтва аэрапорта, неспрыяльным становішчам аэрапорта паблізу Віслы, шматлікімі маршрутамі міграцыі птушак і туманамі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аэрапорт Варшава/Модлін
- Афіцыйны вэб-сайт аэрапорта (польск.)