Варшава-Заходняя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станцыя
Варшава-Заходняя
Польская чыгунка
Аператар PKP POLSKIE LINIE KOLEJOWE S.A.[d]
Дата адкрыцця 1919-1933
Ранейшыя назвы Варшава-Чыстае
Размяшчэнне Варшава
Код у «Экспрэс-3» 5103350
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Варшава-Заходняя (польск.: Warszawa Zachodnia) — буйны транспартны вузел у Варшаве, які ўключае аднайменныя чыгуначную станцыю і аўтавакзал.

Чыгуначная станцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя была пабудавана ў рамках рэканструкцыі Варшаўска-Венскай чыгуначнай лініі ў 19191933 гадах. Пасля Другой сусветнай вайны станцыя не развівалася і адыгрывала другарадную ролю. Толькі ў 1970-я гады платформы былі злучаны падземным тунэлем з прыпынкам прыгараднай чыгункі, а ў 1980 годзе іх інтэгравалі з аўтавакзалам 20 мая 2012 года суседні прыпыначны пункт Варшава-Воля на кальцавой лініі быў афіцыйна ўключаны ў склад станцыі як платформа № 8.

16 чэрвеня 2011 года Польская чыгунка і славацкая кампанія падпісалі кантракт на будаўніцтва новага вакзальнага комплекса разам з офісным цэнтрам у рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства. У канцы 2014 года было пачата будаўніцтва вакзала з паўднёвага боку (ад Іерусалімскіх алей). 9 снежня 2015 года абноўленая станцыя была адкрыта. У канцы кастрычніка быў адкрыты і першы з 2 запланаваных офісных будынкаў, а ў снежні ў яго перанеслі свае штаб-кватэры кампаній ПКП, ПКП Інтэрсіці і ПКП Інфарматыка. 22 чэрвеня 2017 года ПКП падпісала кантракт на праект грунтоўнай рэканструкцыі станцыі, якая ўключае, у тым ліку, пашырэнне падземнага пераходу з 8 да 60 метраў і падаўжэнне яго да 8-й платформы (у перспектыве да 9-й), будаўніцтва новай платформы, размяшчэнне там новага вакзала з залай чакання, касамі і магазінамі, поўнае перакрыццё даху і замена паверхні платформ, а таксама ўстаноўка там эскалатараў і пад'ёмнікаў. Па класіфікацыі Польскай чыгункі станцыя мае вышэйшую катэгорыю "Прэміум".

Фота чыгуначнай станцыі[правіць | правіць зыходнік]

Аўтавакзал[правіць | правіць зыходнік]

Аўтавакзал размяшчаецца на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі ў бок Іерусалімскіх алей і кальцавога скрыжавання імя Сібірскіх ссыльных. Гэта самы вялікі аўтавакзал у Варшаве. Аператарам станцыі з'яўляецца аўтатранспартнае прадпрыемства "Палонус". З 2017 года плануецца рэканструкцыя вакзала з мэтай аптымізацыі руху аўтобусаў. У планах таксама прадугледжана перспектыва будаўніцтва новага вакзальнага будынка, размешчанага над трамвайным прыпынкам і дарогай. Завяршэнне работ запланавана на 2023 год.

Аўтавакзал быў спраектаваны архітэктарам Зыгмунтам Клапоцкім для міжгародніх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў у левабярэжнай частцы горада. Ён быў адкрыты ў студзені 1980 года, замяніўшы аўтавакзал на вул. Жытняй.

Ён абслугоўвае 130 перавозчыкаў, мае 11 платформаў. Штомесяц аўтавакзал абслугоўвае 14 тысяч аўтобусаў, у тым ліку 1 800 міжнародных. Штомесяц у 2015 годзе на станцыі прадавалася каля 100 тысяч білетаў на аўтобусы. На аўтавакзале працуе зала чакання, магазіны, пункты абслугоўвання абанентаў мабільнай сувязі і інш.

Фота аўтавакзалу[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]