Варшаўскі метрапалітэн
Выгляд
Варшаўскі метрапалітэн | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Польшча |
Горад | Варшава |
Дата адкрыцця | 7 красавіка 1995 |
Даўжыня ліній | 35,6 км |
Колькасць станцый | 34 (1 + станцыя тэхнічнага прастою) |
Колькасць ліній | 2 (+ 1 у праекце) |
Пасажырапаток за дзень | 673 тыс./дзень (разлік, 2015) |
Пасажырапаток за год | 171,26 млн (2015) |
Схема ліній | |
Варша́ўскі метрапалітэ́н (польск.: Metro Warszawskie) — сістэма метрапалітэна ў Варшаве. Першая і адзіная ў Польшчы, адна з найноўшых у Еўропе.
- Лінія № 1 (поўнач-поўдзень) — 21 станцыя, 23,1 км. Адкрылася 7 красавіка 1995 года.
- Лінія № 2 (усход-захад) — 13 станцый, 12,6 км. Адкрылася 8 сакавіка 2015 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 22 верасня 1925 г. гарадскія ўлады Варшавы прынялі рашэнне пра неабходнасць будаўніцтва метро. Праведзены першыя падрыхтоўчыя работы: узяты пробы грунту, вывучаны трасіроўкі пасажырапатокаў і разлічана іх напружанасць. Аднак, неўзабаве ўсе работы па праектаванні і будаўніцтве метро былі спынены, спачатку праз глабальны эканамічны крызіс, а потым 2-ю сусветную вайну.
- Зноў да ідэі збудавання метрапалітэна ў сталіцы Польшчы вярнуліся ўжо ў 1945 г., адразу па заканчэнні Другой сусветнай вайны. З-за фактычна поўнага разбурэння большай часткі гарадской забудовы і інфраструктуры, з мэтай зніжэння выдаткаў і скарачэння тэрмінаў будаўніцтва, было прынята рашэнне аб пабудове значнай часткі лініі метрапалітэна па паверхні.
- У 1950 г. план будаўніцтва быў зменены. Урадам ПНР было прынята рашэнне аб пабудове глыбокага метро (на глыбіні каля 40-50 метраў), якое, як і Маскоўскі метрапалітэн, павінна было функцыянаваць як супрацьатамнае сховішча. Будаўніцтва неўзабаве пачалося, але ўжо ў 1951 годзе праца спынілася, з прычыны неспрыяльных геалагічных умоў (поймавыя пясчаныя грунты), а таксама фінансавых праблем.
- У 1982 г. польскі ўрад падпісаў пагадненне з СССР аб дапамозе ў будаўніцтве варшаўскага метро. Ужо праз вельмі невялікі час шматлікія адмыслоўцы з розных куткоў Савецкага Саюза прыбылі ў Варшаву дзяліцца досведам будаўніцтва метрапалітэна — сярод іх былі як інжынеры, так і звычайныя будаўнікі. Акрамя таго савецкі бок абавязаўся бясплатна перадаць Варшаве 90 вагонаў.
- 15 красавіка 1983 г., на скрыжаванні вуліц Bartoka і Herbsta, паміж цяперашнімі станцыямі метро Stokłosy і Ursynów была забітая першая паля. Менавіта гэта дата і лічыцца датай пачатку будаўніцтва метро.
- Эканамічны крызіс канца 80-х прывёў да рэзкага скарачэння тэмпаў будаўніцтва і патанненню праектаў, далейшыя працы праводзіліся на крэдытныя сродкі ад Еўрапейскага банка.
- 7 красавіка 1995 года на станцыі Wilanowska прайшла ўрачыстая цырымонія з нагоды адкрыцця метрапалітэна ў сталіцы Польшчы.
- 26 мая 1998 года была адкрыта станцыя Centrum. Пасля адкрыцця гэтай станцыі пасажырапаток у варшаўскім метро павялічыўся амаль у два разы (да 150.000 пасажыраў у дзень), бо станцыя, паводле назвы, знаходзіцца ў самым цэнтры горада — на скрыжаванні дзвюх галоўных варшаўскіх магістраляў: вуліцы Маршалкоўскай і вуліцы Aleje Jerozolimskie, недалёка ад Палаца культуры і навукі і чыгуначнага вакзала Варшава-Цэнтральная. Станцыя з’яўляецца самай глыбокай на першай лініі метро, глыбіня яе складае 18 метраў.
- 8 красавіка 2005 года была адкрыта самая прыгожая (згодна з вынікамі апытанняў і колькасці прысуджаных прэмій) станцыя варшаўскай падземкі — Plac Wilsona.
- 25 кастрычніка 2008 года пасля 25-ці гадоў будаўніцтва былі адкрыты тры апошнія станцыі першай лініі — Stare Bielany, Wawrzyszew і Młociny. Даўжыня першай лініі дасягнула 23,1 км.
- 16 жніўня 2010 г. у раёне цяперашняй станцыі Rondo Daszyńskiego пачаліся першыя будаўнічыя працы на другой лініі.
- 30 верасня 2014 г. завяршылася будаўніцтва першай чаргі другой лініі. Адкрыццё было запланавана на сярэдзіну кастрычніка. Аднак раптоўна, ў тунэлях, якія праходзяць пад Віслай з’явіліся грунтовыя воды. Акрамя таго, у ноч з 2 на 3 снежня на станцыі Rondo Daszyńskiego у службовых памяшканнях адбыўся пажар, у выніку якога было знішчана ўсё электраабсталяванне, і эксплуатацыя лініі стала немагчымай. Толькі 8 сакавіка 2015 года, дзверы новай ліній былі адчыненыя для пасажыраў[1].
- 30 чэрвеня 2022 г. адкрыты для пасажыраў апошнія на гэты час станцыі Ulrychów і Bemowo. Даўжыня другой лініі дасягнула 12,6 км.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
ст. Centrum
-
ст. Plac Wilsona
-
цягнік Siemens
-
ст. Nowy Świat-Uniwersytet
-
ст. Stadion Narodowy
-
ст. Świętokrzyska
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варшаўскі метрапалітэн
- Официальный вебсайт Архівавана 26 ліпеня 2010. (англ.)
- Варшавский метрополитен на сайте Urbanrail.net Архівавана 6 мая 2011. (англ.)
- Фан-сайт и форум метрополитена Варшавы Архівавана 20 красавіка 2009. (польск.)