Аўверэ (станцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станцыя
Аўверэ
Талін — Нарва
Eesti Raudtee
Auvere jaam.jpg
Дата адкрыцця 1872[1]
Commons-logo.svg Аўверэ на Вікісховішчы

Аўверэ (эст.: Auvere) — чыгуначная станцыя ў Эстоніі. Знаходзіцца ў вёсцы Аўверэ на лініі Талін — Нарва.

Здарэнні[правіць | правіць зыходнік]

8 ліпеня 2004 г. на між ст. Аўверэ і Салдзіна адбылася аварыя. Цягнік № 33 «Масква — Талін» збіў грузавік Scania. У выніку сутыкнення лакаматыў ТЭП70 сышоў з рэек і даў цечу. Тры пасажырскія вагоны, таксама сышлі з рэек. Пашкоджанна 510 м рэек, у тым ліку 230 м магістралі. Былі пашкоджанны пуці станцыі Аўверэ ў 280 м.

У аварыі загінуў пасажыр у грузавіку, пацярпеў кіроўца, а таксама памочнік машыніста. Ніхто з людзей у цягніку не меў патрэбы ў шпіталізацыі. Пад уплывам аварыі ў навакольнае асяроддзе трапіла каля 10 тон сланцавага масла і дызельнага паліва.[2]

Вакзал[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя Аўверэ і першы будынак станцыі 1930 гады

Першы будынак вакзала быў пабудаваны па тыпавым праекце. Знесены і заменены новым у 1980, які таксама быў знесены ў сучасны перыяд.

Прыпыначныя пункты чыгункі
Папярэдняя станцыя:
Салдзіна
Талін — Нарва
Наступная станцыя:
Вайвара

Зноскі

  1. Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М.: Транспорт, 1981
  2. Põhjaranniku arhiiv - Ränk raudteeõnnetus: 1 hukkunu, 150 inimest pääses imekombel