Аўгуст Гаўль
Георг Аўгуст Гаўль | |
---|---|
ням.: Georg August Gaul | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Georg August Gaul |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1869 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1921 (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, ілюстратар, медальер |
Жанр | скульптар-анімаліст |
Вучоба |
|
Мастацкі кірунак | мадэрн |
Уплыў | Reinhold Begas[d][7] |
Член у | |
![]() |
Гео́рг А́ўгуст Гаўль (ням.: Georg August Gaul; 22 кастрычніка 1869 года, Гросгайм, цяпер раён Ганау, Гесэн — 18 кастрычніка 1921 года, Берлін, Германія) — нямецкі скульптар-анімаліст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын муляра Філіпа Гаўля (1840—1910), Аўгуст Гаўль з 13 гадоў пачаў навучацца ў мастацкай школе ў Ганау. Затым на працягу двух гадоў працаваў на фабрыцы па вырабе сярэбраных вырабаў. У 1888 годзе ён з дапамогай свайго настаўніка Вайсэ быў накіраваны на вучобу ў Берлін. Працягваючы вучыцца ў майстэрні скульптара Аляксандра Каландрэлі, стаў сталым наведвальнікам Музея прыкладных мастацтваў. Там ён атрымаў абанемент для наведвання Берлінскага заапарка і захапіўся вывучэннем экзатычных жывёл, цэлымі днямі робячы замалёўкі з натуры.
З 1894 па 1898 гады А.Гаўль працаваў у майстэрні вядомага берлінскага скульптара Рэйнгальда Бегаса і браў удзел у абмеркаванні ўзвядзення манумента кайзеру Вільгельму I каля Гарадскога палаца. У 1897 годзе быў накіраваны ў паездку ў Італію.
У 1898 годзе Гаўль стаў адным з з заснавальнікаў Берлінскага сецэсіёну, у які ўвайшлі такія мастакі, як Макс Ліберман і Вальтэр Лейстыкаў.
У 1900 годзе Аўгуст Гаўль ажаніўся з Кларай Хертэль (1874—1940). У іх нарадзіліся дзве дочкі (Катарына і Шарлота) і сын Карл Петэр.
У 1912 годзе стварыў скульптурную кампазіцыю «Зубры, якія змагаюцца», якая была перададзена Кёнігсберга і ўсталявана перад будынкам Вярхоўнага суда Усходняй Прусіі, сімвалізуючы барацьбу абароны і абвінавачвання. Адна з нешматлікіх захаваных у горадзе пасля Другой сусветнай вайны скульптура і сёння ўпрыгожвае Калінінград.
А.Гаўль супрацоўнічаў з вядомым берлінскім выдаўцом і гандляром творамі мастацтва Паўлем Касірэрам. Сярод яго блізкіх сяброў былі Генрых Цыле і Эрнст Барлах.
Гаўль адмовіўся ад абрання сенатарам Берлінскай акадэміі мастацтваў, палічыўшы, што можа паспяхова займацца мастацтвам і без афіцыйнага статусу.
Шэраг яго твораў знаходзяцца ў родным Ганау (на Рохусплац і перад школай каля фантана Гаўля). Бронзавая скульптура арла яго працы ўсталявана на вяршыні гары ў горным масіве Рон. Перад берлінскім Рэнесанс-тэатрам у 1911 годзе быў усталяваны яго фантан з качкамі.
Аўгуст Гаўль сканаў у Берліне ў 1921 годзе ад раку.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Старая нацыянальная галерэя, Берлін
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118689797 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118689797 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ https://www.berlin.de/senuvk/umwelt/stadtgruen/friedhoefe_begraebnisstaetten/downloads/eg-liste.pdf
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
- ↑ а б в г д е Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.
- ↑ https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Аўгуст Гаўль на Вікісховішчы |
---|
- Біяграфія Аўгуста Гаўля (ням.)
- Біяграфія Аўгуста Гаўля(недаступная спасылка) (англ.)
- Біяграфія і спіс прац Аўгуста Гаўля на сайце «Нямецкія біяграфіі» Архівавана 15 верасня 2015. (ням.)
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў Гесэне
- Памерлі 18 кастрычніка
- Памерлі ў 1921 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя на Далемскіх могілках
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары Германіі
- Нарадзіліся ў Ганау
- Памерлі ад раку
- Мастакі-анімалісты
- Берлінскі сецэсіён
- Постаці Кёнігсберга
- Скульптары паводле алфавіта