Вільгельм I Гогенцолерн
Вільгельм I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Wilhelm I. | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрыдрых Вільгельм IV | ||||||
Пераемнік | Фрыдрых III | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | тытул заснаваны | ||||||
Пераемнік | Фрыдрых III | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 сакавіка 1797 Берлін |
||||||
Смерць |
9 сакавіка 1888 (90 гадоў) Берлін |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род |
![]() |
||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Wilhelm I. Friedrich Ludwig von Hohenzollern | ||||||
Бацька | Фрыдрых Вільгельм III | ||||||
Маці | Луіза Мекленбург-Стрэліцкая | ||||||
Жонка | Аўгуста Веймарская | ||||||
Дзеці | Фрыдрых III Гогенцолерн і Луіза Пруская[d] | ||||||
Веравызнанне | Пруская унія | ||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Манаграма |
![]() |
||||||
Званне | генерал-палкоўнік | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Вільгельм I (ням.: Wilhelm I. Friedrich Ludwig), (22 сакавіка 1797 — 9 сакавіка 1888) — германскі імператар (кайзер) з 18 студзеня 1871 года, рэгент прускага каралеўства з 7 кастрычніка 1858 года, кароль Прусіі з 2 студзеня 1861 года. Прускі генерал-фельдмаршал. Першы кіраўнік Германскай імперыі (Другога рэйха), якая ўзнікла пасля аб'яднання краіны.
Жыццё да прастола і ваенная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
Другі сын Фрыдрыха Вільгельма III, Вільгельм не лічыўся патэнцыйным спадчыннікам прастола, таму атрымаў абмежаваную адукацыю. Ён служыў у арміі з 1814 года, ваяваў супраць Напалеона, і быў па водгуках вельмі храбрым салдатам; 3 жніўня 1814 года быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-га класа. Ён таксама стаў цудоўным дыпламатам, удзельнічаючы ў дыпламатычных місіях пасля 1815 года. У 1848 годзе ён паспяхова здушыў паўстанне супраць яго старэйшага брата караля Фрыдрыха Вільгельма IV.
Прынц-рэгент[правіць | правіць зыходнік]
У 1857 Фрыдрых Вільгельм IV перанёс інсульт і стаў разумова недзеяздольны да канца жыцця. У кастрычніку 1858 г. Вільгельм стаў прынцам-рэгентам свайго брата.
Кароль і кайзер[правіць | правіць зыходнік]
2 студзеня 1861 Фрыдрых Вільгельм IV памёр, і Вільгельм узышоў на трон як Вільгельм I Прускі, каранаваўшыся ў Кёнігсбергу.
Ён успадкаваў канфлікт паміж каралём і ліберальным парламентам. Яго лічылі палітычна нейтральным чалавекам, паколькі ён умешваўся ў палітыку менш, чым яго брат. Ён, аднак, знайшоў кансерватыўнае вырашэнне канфлікту: прызначыў Ота фон Бісмарка прэм'ер-міністрам. Паводле прускай канстытуцыі, прэм'ер-міністр падпарадкоўваўся выключна каралю, а не парламенту. Бісмарк разглядаў працу на гэтай пасадзе як васальны абавязак у адносінах да сеньёра. Аднак менавіта Бісмарк рэальна кіраваў палітыкай, як унутранай, так і знешняй; некалькі разоў ён атрымліваў згоду Вільгельма, пагражаючы адстаўкай.
Пасля Франка-прускай вайны Вільгельм быў абвешчаны германскім імператарам 18 студзеня 1871 у Версалі, у палацы Людовіка XIV.
Пасля гэтай цырымоніі Паўночнагерманскі саюз (1867—1871) быў ператвораны ў Германскую імперыю (ням.: Deutsches Reich, «Нямецкі рэйх», 1871—1945).
Гэта Імперыя была федэратыўнай; імператар з'яўляўся главой дзяржавы і прэзідэнтам (першым сярод роўных) федэральных манархаў (каралі Баварыі, Вюртэмберга, Саксоніі, вялікія герцагі Бадэна і Гесэна і інш., у тым ліку сенаты свабодных гарадоў Гамбурга і Брэмена). Вільгельм прыняў тытул «Германскі імператар» неахвотна, ён аддаў перавагу б звацца «Імператарам Германіі», але гэты тытул не задавольваў федэральных манархаў.
У сваіх мемуарах Бісмарк апісваў Вільгельма як старамоднага, ветлівага і абыходлівага джэнтльмена і сапраўднага прускага афіцэра, з добрым цвярозым розумам, які, аднкак, паддаецца «жаночаму ўплыву».
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
У 1829 годзе Вільгельм ажаніўся з Аўгустай Саксен-Веймар-Эйзенахскай (1811—1890), дачкой вялікага герцага Карла-Фрыдрыха Саксен-Веймарскага і вялікай княгіні Марыі Паўлаўны. У гэтым саюзе нарадзілася двое дзяцей:
- Фрыдрых III (1831—1888), наступны кароль Прусіі;
- Луіза (1838—1923), у 1856 годзе выйшла замуж за Фрыдрыха I, вялікага герцага бадэнскага.
Помнікі Вільгельму I[правіць | правіць зыходнік]

Ніводнаму іншаму манарху не было ўзведзена столькі помнікаў, колькі Вільгельму I. Першая конная статуя тады яшчэ толькі караля Прусіі Вільгельма была створана берлінскім скульптарам Фрыдрыхам Драке ў 1867 г. Прускі інстытут помнікаў налічыў 63 скульптурныя статуі, якія адлюстроўваюць кайзера на кані, 231 — стоячы, 5 — седзячы і 126 бюстаў Вільгельма I.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вільгельм I
- Вильгельм I Германский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Нарадзіліся 22 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1797 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 9 сакавіка
- Памерлі ў 1888 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя ў Берліне
- Члены РАН
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Кавалеры Вялікага крыжа Жалезнага крыжа
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
- Кавалеры ордэна Залатога руна
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
- Кавалеры ордэна Святога Георгія I класа
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Каралі прускія
- Рэгенты
- Германскія імператары
- Гогенцолерны
- Постаці Кёнігсберга
- Удзельнікі франка-прускай вайны
- Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў