Эрнст Барлах
Эрнст Барлах | |
---|---|
ням.: Ernst Barlach | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1870[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 1938[5][3][…] (68 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Дзеці | Nikolaus Barlach[d] |
Род дзейнасці | скульптар, мастак-гравёр, пісьменнік, драматург, мастак, ілюстратар, графік |
Жанр | скульптура / графіка |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | югендстыль, рэалізм, экспрэсіянізм |
Уплыў | Robert Diez[d] |
Член у | |
Узнагароды | прэмія Клейста (1924) |
Подпіс |
|
![]() |
Эрнст Барлах (ням.: Ernst Barlach; 2 студзеня 1870, Ведэль, Гольштэйн — 24 кастрычніка 1938, Ростак) — выбітны нямецкі скульптар, мастак і пісьменнік. Рэаліст і экспрэсіяніст.
Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Гамбургу, Дрэздэне, Парыжы. У ранніх скульптурах, кераміцы, графіцы быў блізкі да югендстылю. У 1909 годзе працаваў у Фларэнцыі. Звярнуўся да нямецкай готыкі, якая аказала вырашальнае ўздзеянне на стыль яго спелых работ. У 1910 годзе пасяліўся ў Гюстраве, дзе пражыў усё астатняе жыццё.
З патрыятычных пачуццяў падтрымаў сусветную вайну, у 1915—1916 гадах ваяваў у пяхоце, вярнуўся з фронту перакананым пацыфістам. Набыў шырокую вядомасць, быў прыняты ў члены Прускай акадэміі мастацтваў (1919), Мюнхенскай мастацкай акадэміі (1925), атрымаў прэмію Клейста (1924). Ілюстраваў «Фаўст» Гётэ (1923). Пасля прыходу нацыстаў да ўлады антываенны пафас работ Барлаха прыйшоў у сутыкненне з мілітарысцкім духам «новай Германіі». У 1937 годзе работы скульптара былі канфіскаваныя з музеяў, цэркваў і іншых грамадскіх месцаў і асуджаныя як «дэгенерацыйнае мастацтва». У 1938 годзе Барлах быў вымушаны выйсці з Прускай Акадэміі Мастацтваў. Апошнім часам ён цяжка хварэў.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118506617 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Ernst Barlach
- ↑ а б Барлах Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Барлах Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Ernst Barlach // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.310
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрнст Барлах
- Сайт Таварыствы Барлаха ў Гамбургу
- Сайт Таварыствы Барлаха ў Гюстраве
- Сайт Архівавана 26 ліпеня 2007. музея Барлаха ў Ведэлі
- Працы ў музеях свету
- Bibliographie der Sekundarliteratur
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1870 годзе
- Нарадзіліся ў Шлезвіг-Гольштэйне
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Ростаку
- Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Ведэлі
- Скульптары Германіі
- Мастакі Германіі
- Пісьменнікі Германіі
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Драматургі Германіі
- Пацыфісты
- Асобы на марках
- Берлінскі сецэсіён
- Скульптары паводле алфавіта