Аўрамій i Меркурый Смаленскія (Басценавічы)
| ||
Басценавіцкі майстар | ||
Аўрамій i Меркурый Смаленскія. 1723-1728 | ||
Матэрыял | дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера | |
---|---|---|
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | ||
(інв. ДБЖ-79 а, б) |
Аўрамій i Меркурый Смаленскія — абраз сярэдзіны XVIII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Меркурый паказаны ў латах, зялёнай кашулі, чырвоным гімаціі, блакітных портках і Аўрамій у карычневым сподзе, ружовай кашулі, футры, з ружанцам у руцэ стаяць на беразе Дняпра і паказваюць на Смаленск, які размешчаны на супрацьлеглым беразе. У плане яго добра чытаецца белы з чырвонымі дахамі крэмль і размешчаныя ў ім сярод зеляніны каменныя, драўляныя цэрквы, пабудовы. Неба шэра-блакітнае з воблакамі. Фон пазалочаны з раслінным ляпным арнаментам. У рэльефным абрамленні ўкампанаваны абраз «Маці Божая Адзігітрыя Смаленская ».
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Абраз выяўлены ў 1920 годзе ва Успенскай царкве в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці[2].
Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні І. М. Громавай, В. О. Кірыкавым, В. В. Філатавым , Ф. А. Мадоравым, Л. І. Пятрэнкам, М. М. Памяранцавым у 1954—1956 гадах (Масква). Сталярная работа выканана А. П. Ягоравым[2].
Выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
- Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
- Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
- Мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1998
- Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 1999
- Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск. 1999
- Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000
Зноскі
- ↑ Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
- ↑ а б Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство