Надзея Фёдараўна Высоцкая
Надзея Фёдараўна Высоцкая | |
---|---|
руск.: Надежда Фёдоровна Высоцкая | |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1943[1] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Генадзь Міхайлавіч Галубовіч |
Род дзейнасці | вучоная, мастацтвазнаўца, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Надзея Фёдараўна Высоцкая (нар. 25 ліпеня 1943, Курган, РСФСР) — беларускі гісторык мастацтва, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, калекцыянер. Даследчык і знаўца старажытнабеларускага жывапісу XII—XVIII стагоддзяў. Жыве і працуе ў Мінску.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Надзея Фёдараўна Высоцкая нарадзілася 25 ліпеня 1943 года ў горадзе Кургане Курганскай вобласці РСФСР. Неўзабаве пасля вызвалення горада Смаленска пераехала туды разам з маці[2].
З 1960 года працавала настаўнікам працы і малявання ў сярэдняй школе № 7 горада Смаленска.
- 1971 — скончыла факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Я. І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР
- 1972 — 1976 — аспірантура Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Е. І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР
- 1976 — кандыдат мастацтвазнаўства
- 1991 — дацэнт
- 1994 — доктар мастацтвазнаўства
- 1996 — дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі
- 1998 — прафесар
З 1964 года працавала навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, загадчыцай ёю створанага аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (1980—2006), дацэнт (1991—1998), прафесар гістарычнага факультэта БДУ (з 1997).
Прайшла стажыроўкі ў Дзяржаўным Эрмітажы, Дзяржаўным Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква), Нацыянальных музеях Варшавы, Кракава (Польшча).
Прымала ўдзел больш чым у 30 мастацкіх саветах Беларусі, Расіі, Украіны: даследуе мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў, праблемы крыніцазнаўства Усеагульнай гісторыі мастацтваў, праваслаўную, каталіцкую агіяграфію, іканаграфію, сувязі мастацтва Беларусі з рускай і еўрапейскай культурамі, пытанні рэстаўрацыі і кансервацыі, атрыбуцыі, экспертызы і ацэнкі помнікаў XII—XVIII стагоддзяў.
З 1967 года вядзе педагагічную дзейнасць у ВНУ Беларусі, Расіі, Іспаніі, Італіі, Англіі. З 1992 года працуе на гістарычным факультэце БДУ. Чытае лекцыі, праводзіць экскурсіі па гарадах і музеях замежжа.
Прымала ўдзел, выступала больш чым на 50 навуковых канферэнцыях у музеях і вышэйшых навучальных установах Беларусі, Расіі, заходнееўрапейскіх краін.
Падрыхтавала ў Беларусі, Расіі і за мяжой больш за 200 публікацый па мастацтве Беларусі XII—XVIII стагоддзяў, аб’ёмам у 840 аўтарскіх лістоў, 5 манаграфій (1983—2007), адну ў суаўтарстве (1980), 16 калектыўных прац, 2 навуковых каталога фондаў НММ РБ (1986, 1998), распрацавала канцэпцыі 60 выставак старажытнабеларускага мастацтва ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Галандыі, у тым ліку «Нясвіжская калекцыя Радзівілаў» (Мінск, 2004), кіравала 70 навуковымі экспедыцыямі ў Беларусі, у якіх вывезена ў дзяржаўныя музеі Беларусі каля 2000 экспанатаў XV—XX стагоддзяў.
На публікацыі ў 1972—2009 гадах было напісана больш за 70 станоўчых рэцэнзій у беларускіх і замежных выданнях: 20 водгукаў дактароў навук, 30 — кандыдатаў навук, 10 — мастацтвазнаўцаў, мастакоў, музейных працоўнікаў Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы, Іспаніі, Італіі і інш. краін.
Рэдагавала, рэцэнзавала, кансультавала выдання: БСЭ, «Здабыткі», 15 кніг, зборнікаў, праапаніровала 20 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый, ажыццявіла кіраўніцтва, рэцэнзавала 30 дыпломаў, 10 дысертацый аспірантаў, магістрантаў і дактарантаў (у тым ліку і кансультавала ў Беларусі, Расіі).
У 2004 балатавалася ў члены-карэспандэнты НАН РБ.
Пра Надзею Высоцкую выдана больш за 14 артыкулаў за перыяд з 1980 па 2008 гады ў энцыклапедыях Беларусі, Польшчы, Францыі, Германіі, Слоўніку мастакоў БССР, СССР, Расійскай Акадэміі Мастацтваў.
З 25 ліпеня па 12 жніўня 2013 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіла выстаўка «Наперад у мінулае», прысвечаная 70-годдзю Надзеі Высоцкай. Былі прадстаўлены яе навуковыя працы: «Изучение памятников искусства Беларуси XIV—XVIII веков» (1994), «Мастацтва Беларусі XI—XVIII стагоддзяў» (1994—2000), альбомы «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: фрэска, ікона, партрэт» (1980, у суаўтарстве з Т. Карповіч), «Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў» (1983), «Декоративно-прикладное искусство Беларуси XII—XVIII вв.» (1984), «Жывапіс барока Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў» (2003), шматлікія выданні «Іканапіс Беларуси XV—XVIII стагоддзяў» і інш. Сярод экспанатаў выстаўкі — аўтарэфераты кандыдацкай і доктарскай дысертацый Н. Высоцкай, зборнікі навуковых канферэнцый, артыкулы, паштоўкі, рэпрадукцыі, а таксама выданні, у якіх Надзея Фёдараўна выступала як рэдактар, рэцэнзент і кансультант.
Мужам Надзеі Фёдараўны быў беларускі мастак-графік і кніжны ілюстратар Генадзь Галубовіч. Рэзультатам сумеснай працы былі кнігі «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў», «Пластыка Беларусі XII—XVII стагоддзяў» і іншыя выданні. На радзіме мужа заснавала музей Генадзя Галубовіча[3].
Надзея Высоцкая мела сваяцкія сувязі з Уладзімірам Высоцкім, музей якога таксама плануе заснаваць у вёсцы Вялешына.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996) — за цыкл прац «Мастацтва Беларусі XII—XVIII ст.»
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Этнос и культура: развитие и взаимодействие темы : сборник материалов Международной научно-практической конференции, 9-10 июня 2016 г., Минск / БГУ, Исторический фак., Каф. этнологии, музеологии и истории искусств; редкол.: Т. А. Новогродский [и др.]. — Минск : БГУ, 2016. — С. 167—174.
- Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны: навук. зб. Вып. 5 / Рэдкал. У. Н. Сідарцоў (адк. рэд.), С. М. Ходзін (нам.адк. рэд.) [і інш.] — Мн: БГУ, 2009. — C. 26—30.
- Высоцкая Н. Ф., Les problèmes principaux dans ľ étude de ľ art des anciennes villes de la Biélorussie de IXe — XIVe siècles. //Proceedings of the 22nd International Congress of Byzantine Studies. Sofia. 22 — 27 August 2011. Volume III. Abstracts of free communications. Sofia.2011. p. 277—278.
- Высоцкая Н. Ф., «Еще раз о немецком ученом Альберте Иппеле» // Юбилейная XX международная научная конференция «История религий на Украине» Института религиоведения филиала Львовского музея истории религий Львовского отделения Института украинской археографии и искусствоведения имени М.Грушевского НАН Украины и отделение религиоведения Института философии НАН Украины. 12 — 13 мая 2010.Львов. «Логос». 2010. — Львов. 2010. — С. 605—612.
- Высоцкая Н. Ф. Особенности методики атрибуции пластики Беларуси XII—XVIII вв. // «Дом Бурганова». Пространство культуры. № 2/2011. — Москва. 2011. — С. 131—140.
- Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў / Скл. Н. Ф. Высоцкая. — Мінск: Беларусь, 1984. — 236 с.: ил. — 30 000 экз.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nadzeâ Fëdaraŭna Vysockaâ // VIAF ID
- ↑ Сваячка Уладзіміра Высоцкага жыла ў Смаленску . Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2017. Праверана 20 ліпеня 2017.
- ↑ Генадзь Міхайлавіч Галубовіч Архівавана 15 студзеня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Высоцкая Надежда Фёдоровна. Профессор. (руск.)
- Малеж Васіль Маркіянавіч Архівавана 12 сакавіка 2016.
- Наперад у мінулае(недаступная спасылка)
- http://minsknews.by/blog/2014/02/10/familnyie-chertyi-chem-slaven-rod-vyisotskih/ Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Нарадзіліся 25 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Кургане
- Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі БДУ
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Дактары мастацтвазнаўства