Аўстрыйскі дапаможны корпус
Аўстрыйскі дапаможны корпус | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 14 сакавіка 1812 — |
Краіна | Аўстрыя |
Уваходзіць у | Вялікую армію |
Тып | сухапутныя войскі |
Колькасць | 31 000 чалавек |
Дыслакацыя | Французская імперыя |
Войны | Расійская кампанія Напалеона |
Аўстры́йскі дапамо́жны ко́рпус (ням.: Österreichische Hilfskorps, фр.: Corps Auxiliaire Autrichien) — вайсковае фарміраванне Аўстрыйскай імперыі ў складзе войска Напалеона ў 1812 годзе.
Паводле ўмоў Парыжскага саюзнага дагавора (14 сакавіка 1812) Аўстрыя была вызвалена ад удзелу ў войнах Францыі супраць Англіі і на Пірэнейскім паўвостраве, аднак абавязвалася ў выпадку вайны з Расіяй выставіць дапаможны корпус. Ён мусіў знаходзіцца пад камандаваннем аўстрыйскага генерала, але дзейнічаць паводле дырэктываў Напалеона[1].
Ваенныя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]
Корпус Шварцэнберга па першапачатковай задумцы Напалеона прызначаўся для абароны Варшаўскага герцагства. Аднак неўзабаве пасля пачатку баявых дзеянняў у Беларусі аўстрыйцы былі накіраваны на дапамогу саксонскаму 7-му корпусу Рэнье[2] супраць 3-й рэзервовай арміі генерал ад кавалерыі Аляксандра Тармасава. Увосень 1812, пасля падыходу Дунайскай арміі адмірала Чычагава сілы Шварцэнберга і Рэнье адышлі на тэрыторыю Вялікага герцагства Варшаўскага. 30 студзеня 1813 года князь Шварцэнберг бяз бою здаў Варшаву і сышоў у Галіцыю, а Рэнье — да Каліша. Страты аўстрыйскага дапаможнага корпуса ў расійскай кампаніі склалі каля 7000 чалавек[3].
Склад[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючы генерал ад кавалерыі князь Карл Філіп Шварцэнберг, герцаг Крумадскі. Начальнік штаба генерал-маёр Ёзэф Ксаўер фон Штутэргайм .
Агулам: 27 батальёнаў, 44 швадроны, 60 гармат — 30 900 чалавек[3].
Дывізія цэнтра[правіць | правіць зыходнік]

Фельдмаршал-лейтэнант барон Фрыдрых Б’янкі .
- Брыгада генерал-маёра ландграфа фон Гесэн-Гомбурга
- 2-і пяхотны полк Гілера (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Торы
- 33-і пяхотны полк Каларэда-Мансфельда (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Давід фон Андрашы
- Грэнадзёрскі батальён Кірхенбетэра (венгерскі)
- 34-ы пяхотны полк фон Давідавіча (венгерскі). Камандзір: палкоўнік фон Габелькофен
- 37-ы пяхотны полк
- 60-ы пяхотны полк
- Брыгада генерал-маёра графа фон Ліліенберга
- 19-ы пяхотны полк Альвінцы (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік Зэеталь
- 48-ы пяхотны полк Вукасавіча , пазней Ёзэфа Антона фон Зімбшэна[4] (венгерскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Рэхенберг
- Грэнадзёрскі батальён Бжэзінскага (нямецкі)
- 30-ы пяхотны полк
- 41-ы пяхотны полк
- 58-ы пяхотны полк барона дэ Белью (венгерскі). Камандзір: палкоўнік шэвалье дэ Лампрэ
Дывізія левага фланга[правіць | правіць зыходнік]
Фельдмаршал-лейтэнант Берзіна фон Зігенталь.
- Брыгада генерал-маёра Мора
- 9-ы пяхотны полк Чартарыйскага (валонскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Мак-Эліят
- 30-ы пяхотны полк князя дэ Ліня (валонскі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік дэ Мейс
- Брыгада генерал-маёра князя Алаіза Ганзагі фон Ліхтэнштэйна
- 16-ы пяхотны полк Лузіньяна
- 34-ы пяхотны полк фюрста Антала Эстэрхазі (венгерскі). Камандзір: палкоўнік Гірш
- 41-ы пяхотны полк Фрыдрыха Катулінскага (нямецкі, 2 батальёны). Камандзір: палкоўнік фон Гейгер
- Брыгада генерал-маёра Петэра фон Больцы
- 7-ы фельд-егерскі батальён. Камандзір: палкоўнік Іозеф Стэфаніні і Монтэ Айронэ
- плюс пяхотны полк Лузіньяна або Эстэрхазі з брыгады Ліхтэнштэйн
Дывізія правага фланга[правіць | правіць зыходнік]
Фельдмаршал-лейтэнант барон Леапольд фон Траўтэнберг .
- Брыгада Меэра
- 7-ы пяхотны полк фельдмаршала барона Шродэра
- 39-ы пяхотны полк барона Дукі (венгерскі). Камандзір: палкоўнік Эмерых фон Баконі
- Брыгада генерал-маёра Франца фон Пфляхера
- 6-ы пагранічны пяхотны полк Св. Георга (2 батальёны)
- 5-ы егерскі батальён. Камандзір: маёр Хартап
Кавалерыйская дывізія[правіць | правіць зыходнік]

Фельдмаршал-лейтэнант Ёган Марыя Філіп Фрымон .
- Брыгада генерал-маёра Ёгана Шмельцэра фон Вільдманзэга
- 1-ы драгунскі полк эрцгерцага Ёгана , пазней 1-ы імператарскі гусарскі полк[4] (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік фон Сент-Гёргі
- 3-і легкаконны полк графа О’Рэйлі (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік Сіман фон Сарданья
- 2-і легкаконны полк прынца Гогенцолерн-Гехінгена (6 швадронаў). Камандзір: палкоўнік Маціяс фон Лёдэрэр
- Брыгада генерал-маёра Франца фон Фрэліха (Фроліха)
- 6-ы драгунскі полк Райша . Камандзір: палкоўнік Генрых фон Шайтэр
- 4-ы гусарскі полк эрбпрынца Гесэн-Гомбурга (8 швадронаў). Камандзір: палкоўнік прынц Густаў Гесен-Гомбург
- Брыгада Цэхмайстра
- 6-ы гусарскі полк графа Бланкенштайна (8 швадронаў). Камандзір: Вінцэнт фон Гілерт
- 8-ы гусарскі полк князя фон Кінмаера . Камандзір: палкоўнік Франц Бубна фон Варліх
Артылерыя[правіць | правіць зыходнік]
Генерал-маёр Ёзэф Вахтэр фон Вахтэнбург.
- чатыры батарэі палявой артылерыі
- дзве батарэі коннай артылерыі
Агулам каля 60 гармат.
Інжынерныя войскі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Парижские союзные договоры 1812 / А. Я. Вышинский, С. А. Лозовский. — Дипломатический словарь. — М.: Государственное издательство политической литературы, 1948.
- ↑ Лакин В. А. В далеком тылу «Великой армии» // Гроза двенадцатого года над Полесьем. — Мн.: Четыре четверти, 2009. — С. 4. — ISBN 978—985-6856-57-3.
- ↑ а б в г Михаил Одинцов.. Австрийский вспомогательный корпус в 1812 года (Le corps autrichien auxiliaire en 1812) (руск.). Наполеон и революция. Blogspot (24 чэрвеня 2012).
- ↑ а б К. Власов.. Австрийский вспомогательный корпус (руск.). Расписание Великой армии на начало русской кампании 1812 (24 чэрвеня 2012).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аўстрыйскі дапаможны корпус у Расіі ў 1812 (англ.)
- Інтэрнэт-праект «1812» (руск.)