Перайсці да зместу

Адам Казімір Чартарыйскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Казімір Чартарыйскі
Мары Віжэ-Лебрэн. «Партрэт Адама Казіміра Чартарыйскага», 1793
Мары Віжэ-Лебрэн. «Партрэт Адама Казіміра Чартарыйскага», 1793
Пагоня Літоўская[d]
Пагоня Літоўская[d]
Нараджэнне 1 снежня 1734(1734-12-01)[1][2][…]
Смерць 19 сакавіка 1823(1823-03-19)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца пахавання
Род Чартарыйскія
Бацька Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі
Маці Марыя Соф’я з Сяняўскіх[d]
Жонка Ізабела з Флемінгаў[3]
Дзеці Марыя Віртэмберская[d], Адам Ежы Чартарыйскі, Канстанцін Адам Чартарыйскі, Зоф’я з Чартарыйскіх[d], Teresa Czartoryska[d] і Gabriela Czartoryska[d]
Партыя
Званне генерал і field marshal[d][4]
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага Ордэн Святой Ганны ордэн Залатога Руна рыцар ордэна Залатога руна ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адам Казімір Чартары́йскі (польск.: Adam Kazimierz Czartoryski; 1 снежня 1734, Данцыг — 19 сакавіка 1823) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай

Паходзіў з роду князёў Чартарыйскіх, сын Аўгуста Аляксандра; унук Адама Мікалая Сяняўскага.

Адукацыю сваю скончыў за мяжой, падарожнічаючы па Германіі, Францыі, Бельгіі, Італіі, Аўстрыі, Англіі; у апошняй краіне Адам Казімір Чартарыйскі прасякнуўся прыхільнасцю да англійскіх парадкаў. Ажаніўся са спадчынніцай велічэзных уладанняў, Ізабелай Флемінг.

Атрымаўшы пасаду генерала земляў падольскіх, гуляў немалаважную ролю ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай. Выбіраўся паслом на соймы (1756, 1758, 1760, 1762). 3 1758 генеральны староста падольскі. У 1764 выбраны маршалкам канвакацыйнага сойма і «фаміліяй» Чартарыйскіх вылучаны кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, але пад націскам Кацярыны II адмовіўся ад яго на карысць свайго стрыечнага брата Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Ініцыятар (разам з «фаміліяй») правядзення карэнных рэформ дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. У 1766 яму даручана рэфармаванне войска ВКЛ.

У 1767 далучыўся да Радамскай канфедэрацыі і ўзначаліў магнацкую апазіцыю каралю. У выніку канфлікту з каралём выехаў за мяжу. 3 1768 камендант Варшаўскага кадэцкага корпуса, камандзір палка пешай літоўскай гвардыі, генерал-лейтэнант (1775), камандзір 1-й і 2-й дывізій войска ВКЛ (да 1783). У 1773—76 член Адукацыйнай камісіі. Як камендант варшаўскага кадэцкага корпуса і член Адукацыйнай камісіі, аказаў немалаважныя паслугі справе асветніцтва. У 1786 атрымаў ад імператара Іосіфа II тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі для сябе і сваіх нашчадкаў, а для старэйшага ў родзе — тытул герцага Галіцыйскага каралеўства.

Абраны паслом на Чатырохгадовы сойм (1788—92), прыхільніх Канстытуцыі 3 мая (1791). Чатырохгадовы сойм пасылаў яго ў Дрэздэн з даручэннем прапанаваць польскую карону курфюрсту Фрыдрыху Аўгусту.

Адмовіўся ад патрабаванняў Расіі далучыцца да Таргавіцкай канфедэрацыі і выехаў у Вену. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) асноўныя маёнткі Чартарыйскіх апынуліся ў Аўстрыі і ён прыняў аўстрыйскае падданства, з 1808 аўстрыйскі фельдмаршал. У 1805 годзе ён прымаў у Пулавах імператара Аляксандра I, што ўзбудзіла ў польскім таварыстве моцную надзею на ажыццяўленне палітычнага плану, складзенага сынам Чартарыйскага, князем Адамам Ежы Чартарыйскім.

Узяты ў палон князем Юзафам Панятоўскім падчас вайны Напалеона з Аўстрыяй (1809), Чартарыйскі змяніў аўстрыйскае падданства на падданства Варшаўскага княства, хоць і быў аўстрыйскім фельдмаршалам (з 1 студзеня 1808 года). У 1812 годзе быў маршалам варшаўскага сойма.

Пасля прыходу войск Напалеона ў Варшаву ў 1812 выбраны маршалкам Надзвычайнага сейма і Генеральнай канфедэрацыі. Пазней адышоў ад палітычнай дзейнасці.

Рэзідэнцыя Чартарыйскіх у Пулавах была асяродкам грамадска-палітычнай і культурнай дзейнасці. Мецэнат, апякун літаратуры і мастацтва, тэарэтык і крытык літаратуры і тэатра, аўтар камедый. Напісаў некалькі літаратурных твораў, з якіх некаторыя былі надрукаваны, як, напрыклад, камедыі: «Panna na wydaniu» (Варшава, 1774) і «Kawa» (1779). Гл. L. Dębicki, «Puławy».

Зноскі

  1. а б Adam Casimir Czartoryski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Prince Adam Czartoryski // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Czartoryski, Adam Kasimir, Fürst auf Klewań und Żukow // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 3. — S. 85.