Перайсці да зместу

Аляксандр Пятровіч Тармасаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Тармасаў)
Аляксандр Пятровіч Тармасаў
руск.: Александр Петрович Тармасов
Пасмяротны партрэт майстэрні[1] Джорджа Доу. Ваенная галерэя Зімовага Палаца, Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)
Пасмяротны партрэт
майстэрні[1] Джорджа Доу. Ваенная галерэя Зімовага Палаца, Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)
Дата нараджэння 11 (22) жніўня 1752(1752-08-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 (25) лістапада 1819(1819-11-25) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Расіі Расія
Званне генерал ад кавалерыі
Бітвы/войны Рацлавіцы, Кобрын, Гарадзечна, Таруціна, Малаяраславец, Вязьма, Красны
Узнагароды і званні
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
Ордэн Святога Георгія II ступені
Ордэн Святога Георгія II ступені
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Залатая зброя з надпісам «За адвагу»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Пятро́віч Тарма́саў (11 жніўня 175213 лістапада 1819) — расійскі граф, генерал ад кавалерыі. У французска-расійскую вайну 1812 года камандаваў 3-й заходняй арміяй на паўднёвых рубяжах Расійскай імперыі.

З дваран. Бацька — лейтэнант флоту Пётр Іванавіч Тармасаў (памёр у 1789).

У 10 год быў накіраваны ў Найвышэйшы двор пажам, а ў 1772 паступіў на вайсковую службу паручыкам у Вяцкі пяхотны полк. У 1774 атрымаў званне маёра, у 1777падпалкоўніка, у 1784 у чыне палкоўніка стаў камандаваць Александрыйскім лёгкаконным палком.

Заўважаны Пацёмкіным, ён быў камандзіраваны ў 1782 у Крым для задушэння бунту татараў.

У пачатку 2-й турэцкай вайны (1787—1792) знаходзіўся ў кацярынаслаўскай арміі. У 1788 прымаў удзел у штурме Ачакава. У 1791, камандуючы коннай брыгадай, здзейсніў удалы паход за Дунай да Бабадага, а 28 чэрвеня прыняў удзел у Мачынскай бітве, кіруючы конніцай левага крыла. 21 сакавіка 1791 атрымаў чын генерал-маёра. Узнагароджаны 18 сакавіка 1792 ордэнам Св. Георгія 3-га класа № 95.

" Во уважение на усердную службу, храбрые и мужественные подвиги, оказанные им в сражении при Мачине и разбитии войсками Российскими под командою генерала князя Николая Васильевича Репнина многочисленной турецкой армии верховным визирем Юсуф-пашею предводимой. "

Удзел у задушэнні паўстання Касцюшкі

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Паўстання Касцюшкі атрымаў паражэнне ад паўстанцаў пад Рацлавіцамі, 28 верасня 1794 у бітве ад Мацяёвіцамі кіраваў левым флангам галоўных сіл. Падчас штурму Прагі (прадмесця Варшавы) узначальваў адну з калон.

Пасля задушэння паўстання Кацярына II узнагародзіла Тармасава ордэнам Св. Уладзіміра II-га класа і залатой шпагай, аздобленай брыльянтамі з надпісам «За адвагу», а кароль Станіслаў Аўгуст даслаў яму ордэны Белага Арла і Св. Станіслава. У снежні 1795 назначаны віленскім губернатарам.

Перыяд канфліктаў з Турцыяй і Персіяй

[правіць | правіць зыходнік]

6 лютага 1798 атрымаў чын генерал-лейтэнанта.

Пры Паўле I у 1799 годзе звольнены са службы і кінуты ў турму, як і многія іншыя генералы. Але 16 лістапада 1800 ізноў прызначаны камандзірам палка кірасіраў лейб-гвардыі Яго Высокасці. 15 верасня 1801 з прычыны ўзыходжання на прастол Аляксандра I атрымаў чын генерала ад кавалерыі. У 1803 прызначаны кіеўскім генералам-губернатарам, у 1807 — рыжскім. Пасля заключэння Тыльзіцкага міру папрасіўся ў адстаўку, аргументаваўшы гэта пагаршэннем стану здароўя і 35-гадовай службай. 11 снежня 1807 Аляксандр I задаволіў яго просьбу, пакінуўшы яму, аднак, поўную пенсію і права нашэння мундзіра. Пасля смерці жонкі (інфлянцкай шляхцянкі з дому фон Гайкінгаў (von Geicking)) вярнуўся на службу і 8 чэрвеня 1808 быў прызначаны галоўнокамандуючым у Грузіі і на Каўказскай лініі.

Прыбыўшы да свайго месца службы ў лютым 1809, Тармасаў пераняў справы ў цяжкім становішчы: Турцыя і Персія рыхтаваліся да вайны з Расіяй, у Імерэціі і Абхазіі выбухнулі паўстанні, Дагестан пагражаў тым самым, а пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага знаходзілася не больш за 42 тысячы войскаў. Праявіўшы дыпламатычны талент, уменне абіраць выканаўцаў і падаграваць варагаванне між народамі і плямёнамі Каўказа і інтарэсамі Турцыі і Персіі, змог унікнуць вялікіх канфліктаў. Заваяваўшы крэпасць Поці і такім чынам скасаваўшы ўплыў турак на Абхазію і Імерэцію, Тармасаў уціхамірыў і паўстанні ў іх; у Дагестане ўсе спробы паўстання былі задушаны.

Бліжэйшыя паплечнікі Тармасава — П. С. Катлярэўскі, Р. І. Лісаневіч і Сімановіч — нанеслі туркам і персам некалькі рашучых паражэнняў і тым самым забяспечылі спакой на паўднёвых межах Расіі.

Расійска-французская вайна 1812 года

[правіць | правіць зыходнік]

Перад пачаткам французска-расійскай вайны 1812 года Тармасаў атрымаў камандаванне 3-й Заходняй арміяй (54 батальёны, 76 эскадронаў, 9 казачых палкоў, усяго 43 тысячы), якая ў час вайны ахоўвала паўднёвую мяжу. Адначасова ён быў узнагароджаны ордэнам Св. Уладзіміра I-га класа.

Супраць войскаў Тармасава быў накіраваны спярша Шварцэнберг, потым Рэнье з саксонскім корпусам. 1 ліпеня Тармасаў, пакінуўшы для аховы Валыні і для сувязі з Дунайскай арміяй корпус Ф. В. Сакена, а генерал-маёра І. А. Хрушчова (драгунская брыгада і 2 казачыя палкі) ва Уладзіміры-Валынскім (для забеспячэння меж з боку Галіцыі і Варшаўскага герцагства), сам, з галоўнымі сіламі, рушыў супраць фланга і тылу французскіх войскаў, што наступалі ад Брэста да Пінска супраць Баграціёна. Корпус Рэнье быў раскіданы на вялікай прасторы (СлонімПружаныБрэстКобрынІванаваПінск). 24 ліпеня частка арміі Тармасава захапіла Брэст; 27-га быў разбіты і склаў зброю саксонскі атрад (генерал Кленгель, 66 афіцэраў, 2200 ніжэйшых чыноў, 8 гармат); пасля таго Тармасаў заняў Пружаны. Гэтая перамога мела важкае значэнне як першы поспех у перыяд адступлення расійскіх войскаў. За яе Тармасаў 28 ліпеня 1812 быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 2-га класа № 43 і 50 тысяч рублёў.

" За поражение французов при Кобрине 15 июля 1812 года. "

Рэнье, сабраўшы свае войскі і злучыўшыся са Шварцэнбергам, атакаваў Тармасава ля Гарадзечна. 1 жніўня расійскія войскі адышлі спярша да Кобрына, а пасля да Луцка для злучэння з Дунайскай арміяй П. В. Чычагава, што ішла ў Расію пасля заключэння Бухарэсцкага міру.

У верасні арміі злучыліся і вымусілі Шварцэнберга паспешна адступіць да Брэста. Неўзабаве кіраванне над аб'яднанымі войскамі перайшло да адмірала П. В. Чычагава, а Тармасаў быў адкліканы ў галоўны штаб, дзе яму было даручана ўнутранае кіраванне войскамі і іх арганізацыя. Тармасаў удзельнічаў у бітвах пад Таруцінам, Малаяраслаўцам, Чырвоным і з галоўнай арміяй перайшоў мяжу імперыі ў снежні 1812 года. У канцы года атрымаў ордэн Св. Андрэя. Калі М. І. Кутузаў, захварэўшы, застаўся ў Бунцлаве, Тармасаў часова прыняў камандаванне арміяй.

Неўзабаве паражэнне пад Лютцэнам і пагаршэнне стану здароўя вымусіла яго прасіць звальнення; ён быў прызначаны членам Дзяржаўнага Савета, а ў 1814 — генерал-губернатарам Масквы. Заняўся адбудовай Масквы пасля пажару. Па вяртанні Аляксандра I з Парыжа Сенат прапанаваў праект усталявання цару помніка і надання яму тытула «Багаславёны». У гэтай дэлегацыі да цара быў таксама і Тармасаў. 30 жніўня 1816, падчас візіту Аляксандра I ў Маскву, А. П. Тармасаў атрымаў тытул графа. У 1818 прускі кароль адзначыў Тармасава ордэнам Чорнага Арла.

Памёр у 1819 пасля працяглай і цяжкай хваробы. Пахаваны ў Маскве ў Данскім манастыры. Яго сын Аляксандр быў камер-юнкерам пры царскім двары і памёр у 1839 годзе, спыніўшы дынастыю Тармасавых.

Зноскі

  1. Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова. — 2-е издание, переработанное и дополненное. — Л.: Искусство, 1981. — Т. 2. — С. 260, кат.№ 7816. — 360 с.