Аляксей Ільіч Золаў
Аляксе́й Ільі́ч Зо́лаў (10 (23) студзеня 1906, г. Пінск — 8 лютага 1989) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (1936).
З 1936 года галоўны энергетык, галоўны механік, дырэктар станкабудаўнічага завода імя Кірава ў Мінску. З 1941 года ў Наркамаце станкапрома СССР, дырэктар Клінскага станкабудаўнічага завода, зноў дырэктар станкабудаўнічага завода імя Кірава. З 1946 года сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б.
У 1947—1957 гг. намеснік старшыні Савета Міністраў, міністр лёгкай і харчовай прамысловасці, харчовых тавараў БССР. У студзені 1957 года абраны сакратаром ЦК КПБ. З мая 1957 года першы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР і старшыня Савета народнай гаспадаркі БССР. З верасня 1958 года намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.
Зноскі
- ↑ Советы народного хозяйства экономических административных районов союзных ССР(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2017. Праверана 7 сакавіка 2017.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 19 красавіка 1947 г. «Аб прызначэнні таварышча Золава А. І. Намеснікам Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР»
- ↑ Золов Алексей Ильич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 247. — 737 с.
- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1989 годзе
- Члены КПСС
- Выпускнікі СПбДПУ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Члены бюро ЦК КПБ
- Сакратары ЦК КПБ
- Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Міністры харчовай прамысловасці БССР