Рыгор Барысавіч Эйдзінаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Барысавіч Эйдзінаў
Рыгор Барысавіч Эйдзінаў.jpg
сцяг
Намеснік старшыні Савета Міністраў БССР
26 сакавіка 1946 — 1947
Прэм’ер-міністр: Панцеляймон Панамарэнка
сцяг
Намеснік старшыні СНК БССР
чэрвень 1944 — 26 сакавіка 1946
Прэм’ер-міністр: Панцеляймон Панамарэнка
сцяг
Сакратар ЦК КП(б)Б па авіяцыйнай прамысловасці
26 сакавіка 1941 — 26 жніўня 1943
Папярэднік: пасада ўтвораная
Пераемнік: пасада скасаваная
сцяг
3-ці сакратар ЦК КП(б)Б
22 снежня 1940 — 26 сакавіка 1941
Папярэднік: Надзея Грэкава
Пераемнік: Уладзімір Ванееў
 
Партыя: УКП(б) (1927)
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 28 жніўня (10 верасня) 1908
Смерць: 2 мая 1977(1977-05-02) (68 гадоў)
Пахаванне:
 
Узнагароды:

Ордэн Леніна

Рыго́р Бары́савіч Эйдзі́наў (28 жніўня (10 верасня) 1908, г. Баку — 2 мая 1977, г. Мінск) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Інстытут падрыхтоўкі кадраў пры Інстытуце чырвонай прафесуры ў Маскве (1933), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1958).

З 1928 года на партыйнай і камсамольскай працы ў Маскве, Маскоўскай вобласці і на Паўночным Каўказе.

У 1935 годзе быў пераведзены ў БССР, начальнік палітаддзела Асвейскай МТС, 2-і сакратар Шклоўскага, 1-шы сакратар Кармянскага РК КП(б)Б, намеснік кіраўніка Белдзяржкіно, намеснік начальніка ўпраўлення кінафікацыі пры СНК БССР.

З 1938 года ў ЦК КП(б)Б: загадчык культасветаддзела, а пасля аргінструктарскага аддзела.

22 снежня 1940 года III пленумам быў абраны 3-ім сакратаром ЦК КП(б)Б, 26 сакавіка 1941 быў абраны сакратаром па авіяцыйнай прамысловасці, а 26 жніўня 1943 года стаў намеснікам сакратара ЦК КП(б)Б па прамысловасці Уладзіміра Маліна і загадчыкам прамысловым аддзелам ЦК КП(б)Б.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе ўзначальваў Паўночна-Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б, якая кіравала партызанскім рухам на тэрыторыі Віцебскай і паўночных раёнаў Мінскай і Магілёўскай абласцей, з верасня 1942 года — 1-шы намеснік начальніка БШПР.

У чэрвені 1944 года быў прызначаны старшынёй Дзяржплана БССР і намеснікам старшыні СНК БССР. У лютым 1946 года вызвалены ад абавязкаў старшыні Дзяржплана. Ізноў прызначаны на гэтую пасаду ў чэрвені 1946 года. Вызвалены ад яе ў красавіку 1947 года.

З 1948 года ў Савеце Міністраў РСФСР.

З 1967 да 1977 года з’яўляўся намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў РСФСР па выкарыстанні працоўных рэсурсаў.

У 1940—1949 абіраўся членам ЦК КП(б)Б, у 1940—1947 — член Бюро ЦК КП(б)Б, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1938—1951) і дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946—1950)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

15 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў ураду па развіццю партызанскага руху ў Беларусі і дасягнутыя поспехі ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Эйдинов Григорий Борисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 707. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]