Алег Ігаравіч Масліеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. І. Масліеў)
Алег Ігаравіч Масліеў
Дата нараджэння 5 мая 1978(1978-05-05) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы

Алег Ігаравіч Масліеў (5 мая 1978, Веймар, Германія) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 г. закончыў Станькаўскую СШ, у 2003 г. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці архітэктар. У 2003 г. працаваў архітэктарам УПРП «Праектрэстаўрацыя» (Мінск). У 2003—2004 гг. вёў гурток «Творчая майстэрня» ў Станькаўскай СШ. У 2004 г. па сумяшчальніцтве архітэктар аддзела комплекснага праектавання будаўнічай дырэкцыі УП Беларускай праваслаўнай царквы «Дэпартамент знешніх сувязей Беларускага Экзархата».

Жыве ў Станькаве.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучае гісторыю былога маёнтка Станькава графаў Чапскіх. У 1998—2002 гг. распрацаваў праект аднаўлення Свята-Мікалаеўскай царквы ў в. Станькаве, у 2000—2003 гг. — праект аднаўлення палаца Чапскіх у Станькаве. У 1999 г. распрацаваў праект рэстаўрацыі і аднаўлення палацава-паркавага ансамбля ў Станькаве. У 2004 г. адкрыў гісторыка-краязнаўчы музей у Станькаўскай СШ. З 2002 г. займаецца даследаваннем матэрыялаў па сядзібе ў в. Прылуках Мінскага раёна, з 2004 г. праектуе рэстаўрацыю царквы Раства Багародзіцы ў в. Прылуках і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Масліеў Алег Ігаравіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 603.