Перайсці да зместу

Станькава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Станькава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
186 м
Насельніцтва
  • ▼1 668 чал. (2025)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Паштовыя індэксы
222731
Аўтамабільны код
5
СААТА
6222839106
Афіцыйны сайт


Станькава (Беларусь)
Станькава
Станькава


Станькава (Мінская вобласць)
Станькава
Станькава


Мапа

Ста́нькава[2] (трансліт.: Stańkava, руск.: Станьково) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Рапуса. Уваходзіць у склад Станькаўскага сельсавета. Насельніцтва 1859 чал. (2004). Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Койданава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Койданава (лінія Мінск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Мінск, Дзяржынск, Узду.

З сярэдзіны XVI ст. уласнасць Радзівілаў, з канца XVIII да пач. XX ст. — Чапскіх.

Рака Рапуса ў вёсцы

Першы пісьмовы ўспамін пра Станькава як сяло ва ўладанні Дарагастайскіх датуецца 1407. Пазней паселішчам валодалі Радзівілы, з 1772 — Чапскія. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Станькаў увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. Станам на 1588 у мястэчку было 30 двароў, касцёл, царква, рынак.

Палац Чапскіх. Н. Орда, XIX ст.
Павільён «Скарбчык». Н. Орда, XIX ст.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Станькава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Менскага павета Мінскай губерні. У пач. XIX ст. мястэчка зрабілася цэнтрам ключу. З 1815 тут працаваў спіртзавод, у 1858 збудавалі Свята-Мікалаеўскую царкву, у 1863 адкрылася сельская прыходская школа (51 вучань — 39 хлопчыкаў, 12 дзяўчынак), у 1868 — нядзельная школа, шпіталь. Уладальнік маёнтку Э. Чапскі стварыў музей са сваіх збораў. У 1876 мастак Напалеон Орда зрабіў замалёўкі Станькава. Станам на 1886 у мястэчку было 42 двары, валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, бальніца. У Першую сусветную вайну тут некаторы час размяшчаўся штаб расійскай 4-й арміі Заходняга фронту.

У 1919 Станькава ўвайшло ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 196 двароў, на 1998 — 213, на 1 студзеня 2004 — 700.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У Станькаве працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, фельчарска-акушэрскі пункт, кінатэатр, бібліятэка, пошта.

Нематэрыяльная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]
Фрэска ў царкве Св. Мікалая

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
Дом, у якім нарадзіўся і жыў Марат Казей (перароблены ў наш час)

Зноскі

  1. ↑ Информация о численности населения и количестве хозяйств в разрезе сельсоветов Дзержинского района Минской области по состоянию на 1 января 2025 года — Дзержинский районный исполнительный комитет.
  2. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ста́нькаў, м.
  3. ↑ Анатоль Валахановіч. Станькава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 405.
  4. ↑ Анатоль Валахановіч. Станькава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 404.
  5. ↑ БелЭн 2002.
  6. ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1. С. 690.
  • Станькава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 151. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
  • Раюк, А.Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2023. — Вып. 23. — Ч. 1. — С. 339—346.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Stańków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 210—211.