Алег Іванавіч Мінакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. І. Мінакоў)
Алег Іванавіч Мінакоў
Дата нараджэння 8 лістапада 1957(1957-11-08) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Алег Іванавіч Мінакоў (нар. 8 лістапада 1957, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1979 годзе архітэктурны факультэт БПІ (выкладчыкі А. А. Воінаў, В. І. Анікін, У. А. Чантурыя). У 1979—1986 гадах працаваў у праектным інстытуце «Саюзмашпраект»; у 1986—1992 гадах працаваў на Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце; у 1992—1993 гадах у СП «Промекс» (мэбля, інтэр’ер, будаўніцтва); у 1993—1997 гадах у ТАА «Уніа» (архітэктура, інтэр’ер, будаўніцтва); з 1998 года ў ТАА «Олмінстудыя» (архітэктура, інтэр’ер, будаўніцтва).

Член Саюза архітэктараў з 1984 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: Праект праваслаўнай царквы ў г. Любань (2001, не рэалізаваны); інтэр’ер і дызайн мэблі клуба і кафэ «Нексус» у г. Мінску (2003); інтэр’ер, дызайн мэблі і святлодызайн кватэры па вул. Чэхава ў г. Мінску (2004—2005); інтэр’ер і дызайн мэблі кватэры па вул. Гастэлы ў г. Мінску (2005—2006); інтэр’ер і дызайн кватэры па вул. Беларуская ў г. Мінску (2006); архітэктура і інтэр’еры комплексу жылых і гаспадарчых пабудоў у п. Прылепы (2007—2008); архітэктура і інтэр’еры комплексу жылых і гаспадарчых пабудоў у в. Раўбічы (2008—2009); архітэктура, інтэр’еры, дызайн мэблі жылога дому ў в. Перасады (2009); архітэктура і інтэр’еры жылога дома ў Ленінградскай вобласці (Расія, 2009) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Минаков Олег Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)