Перайсці да зместу

Аркадзь Станіслававіч Аркадзьеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Аркадзьеў)
Аркадзь Станіслававіч Аркадзьеў
Дата нараджэння 13 лістапада 1897(1897-11-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 1969(1969-02-27) (71 год)
Грамадзянства
Прафесія
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Аркадзь Станіслававіч Аркадзьеў (сапр. Цівунчык; 13 лістапада 1897, в. Журбілавічы, Навагрудскі павет, цяпер Навагрудскі раён — 27 лютага 1969) — беларускі савецкі акцёр і рэжысёр. Заслужаны артыст БССР (1961)[1].

У 1921 годзе скончыў тэатральную студыю ў Омску. Працаваў у тэатрах Омска, Магілёва, Куйбышава і інш. З 1944 года дырэктар Белдзяржфілармоніі, мастацкі кіраўнік Белдзяржэстрады, у 1951—1955 гадах мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага тэатра лялек БССР. У 1956—1962 гадах заснавальнік і галоўны рэжысёр Бабруйскага вандроўнага беларускага драматычнага тэатра. У 1962—1966 гадах рэжысёр Бабруйскага музычна-драматычнага тэатра і Магілёўскага абласнога тэатра музычнай камедыі. З 1967 года рэжысёр-педагог пастаянна дзеючых Рэспубліканскіх курсаў пры Міністэрстве культуры БССР[1].

Найбольш значныя пастаноўкі: «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1957), «Князь Мсціслаў Заліхвацкі» І. Прута  (руск.) і «Вясёлка» М. Зарудного  (руск.) (1958), «Шельменко-денщик» Г. Квітка-Аснаўяненкі (1959), «Вяселле ў Малінаўцы  (руск.)» Б. Аляксандрава  (руск.) (1962). Паставіў п’есы беларускіх драматургаў: «Чалавек вярнуўся» (1959) і «Любовь, Надежда, Вера» (1960) П. Васілеўскага, «Апошні крок» В. Зуба (1962) і іншыя[1].

Зноскі

  1. а б в Аркадьев Аркадий Станиславович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29. — 737 с..