Алёкса Жукоўскі
Алёкса Жукоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 верасня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 1979 (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Алёкса (Аляксей Аляксандравіч) Жукоўскі (28 верасня 1906, Тэрэспаль, цяпер Польшча — 1 лютага 1979, Масква)[1] — беларускі паэт, празаік, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У часе Першай сусветнай вайны разам з бацькоўскай сям’ёй перасяліўся ў Клімавічы (цяпер Магілёўская вобласць). Закончыў у 1925 годзе Віцебскі педагагічны тэхнікум. Працаваў настаўнікам і загадчыкам пачатковай школы ў в. Добасна на Бабруйшчыне. У 1928 г. выкладаў рускую і беларускую мовы ў Жыліцкай сямігодцы Даобасненскага сельсавета. З 1929 г. літсупрацоўнік рэдакцыі бабруйскай газеты «Камуніст»[1].
У 1929—1930 гг. на вайсковай службе. Пасля звальнення вярнуўся на ранейшую працу. У 1932 г. зноў мабілізаваны і служыў да 1938 г. У 1939—1941 гг. настаўнічаў у Обнінскай сярэдняй школе (Калужская вобласць Расіі). У 1941—1945 гг. удзельнік баёў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, служыў у артылерыі, гвардыі маёр[1].
У 1946—1948 гг. працаваў інспектарам школ працоўнай моладзі Масгарана, у 1948—1950 гг. — намеснікам дырэктара, а потым дырэктарам адной з сярэдніх вочна-завочных школ працоўнай моладзі ў Маскве. З 1968 г. быў навуковым супрацоўнікам лабараторыі Навукова-даследчага інстытута агульнай адукацыі дарослых Акадэміі педагагічных навук СССР. Аўтар каля 50 навуковых прац па арганізацыі педагагічнай дзейнасці[1].
Памёр 1 лютага 1979 года ў Маскве. Там жа пахаваны[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай зоркі. Заслужаны настаўнік РСФСР (1961)[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў выступаць з вершамі ў 1925 г. Друкаваўся ў маладнякоўскіх літаратурных альманахах «Пачатак» (Віцебская філія), «Уздым» (Бабруйскай філія), бабруйскай газеце «Камуніст» і іншых выданнях. Напісаў таксама некалькі апавяданняў. Займаўся перакладамі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — С. 452. — 541 с.; іл.. — ISBN 5-85700-075-0.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — С. 441. — 702 с. — 9 500 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алёкса Жукоўскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 28 верасня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Бяльскім павеце
- Памерлі 1 лютага
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Маскве
- Выпускнікі Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча
- Супрацоўнікі газеты «Бабруйскае жыццё»
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Віцебская філія Маладняка