Перайсці да зместу

Аляксандр Барысавіч Доўнар

Pending
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Б. Доўнар)
Аляксандр Барысавіч Доўнар
Дата нараджэння 1 студзеня 1972(1972-01-01) (52 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2004)
Альма-матар

Аляксандр Барысавіч Доўнар (нар. 1 студзеня 1972, в. Загараны, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (2004)[1].

Нарадзіўся 1 студзеня 1972 года ў вёсцы Загараны Вілейскага раёна[1].

Скончыў у 1994 годзе гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка, у 1998 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-эканамічнае становішча сялян-слуг дзяржаўных і прыватных уладанняў на беларускіх землях у другой палове XVI — сярэдзіне XVIII ст.»[1].

У 1995 годзе працаваў настаўнікам гісторыі ў Хаценчыцкай СШ Вілейскага раёна. З 1998 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў, загадчык сектара крыніцазнаўства і археаграфіі аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі, загадчык аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: эканамічнае развіццё беларускіх зямель у часы Вялікага Княства Літоўскага (стан гарадоў, сельскай гаспадаркі, дарожных камунікацый і транспарту), сацыяльная стратыфікацыя мяшчанскага і сялянскага саслоўяў, праблемы гарадскога самакіравання ў XV—XVIII стагоддзях[1].

  • Сяляне-слугі Беларусі другой паловы XVI — сярэдзіны XVIII ст. Мінск, 2007