Антон Восіпавіч Мухлінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. В. Мухлінскі)
Антон Восіпавіч Мухлінскі
Дата нараджэння 1808[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1877(1877-10-13)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці усходазнавец, выкладчык універсітэта, арабіст
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антон Восіпавіч Мухлінскі (1808, маёнт. Валеўка Навагрудскага р-на — 25 кастрычніка 1877) — рускі і беларускі ўсходазнавец, педагог. Прафесар (1839). Член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (1838).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з шляхецкай сям’і. Вучыўся ў школе ў Маладзечне, у Віленскім універсітэце (1822-26), на факультэце ўсходніх моваў Пецярбургскага ўніверсітэта (1828-32). Вывучаў усходазнаўства ў Турцыі і Егіпце (1832-35). Выкладаў арабскую (1835-39) і турэцкую (1853-63) мовы, гісторыю Турцыі (з 1855) на факультэце ўсходніх моваў Пецярбургскага ўніверсітэта. Быў дэканам гэтага факультэта (1859-66).

Аўтар шматлікіх прац у галіне цюркалогіі. Вывучаў пісьмовую культуру беларускіх татараў, першы даследаваў «кітабы». Выдаў у Пецярбургу «Асманскую хрэстаматыю для ўніверсітэцкага выкладання» (1858-59), «Слоўнік выказаў, якія прыйшлі… у нашу мову з моваў усходніх…» (1858). Пісаў на рускай і польскай мовах.

Магіла Антона Мухлінскага

Пахаваны на Старых Павонзках у Варшаве.

Зноскі

  1. Antoni Muchliński // NUKAT — 2002.
  2. Antoni Muchliński // AlKindi

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с.