Валеўскі сельсавет
| Валеўскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Навагрудскі раён |
| Уключае | 27 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Валеўка |
| Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
| Старшыня сельсавета | Фурса Віктар Лявонцьевіч |
| Кіраўнік спраў | Федасюк Людміла Аляксандраўна |
| Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
| Насельніцтва (2019) | 1 420 |
| Плошча | 149,8 км² |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | +375 1597 |
| Код аўтам. нумароў | 4 |
Ва́леўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2007 г. вёска) Валеўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Валеўкаўскі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. У 1976 годзе ў склад Ятраўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Концавічы, Кудавічы, Падбор’е і Парэчча), наўзамен у склад сельсавета з Ятраўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Багудзенка, Косічы, Лабачы, Навасёлкі, Новыя Ганчары, Старыя Ганчары і Тулічава)[1]. 25 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ятраўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Жадунь, Заполле, Зарэчка, Калмацкаўшчына, Клёны, Концавічы, Кудавічы, Мілеўцы, Падбор’е, Парэчча, Ціхінка, Ятра)[2].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзяць 27 населеных пунктаў (2018 г.):
| Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009 |
|---|---|---|
| Багудзенка | вёска | 51 |
| Валеўка | аграгарадок | 401 |
| Жадунь | вёска | 2 |
| Залесаўцы | вёска | 46 |
| Заполле | вёска | 138 |
| Зарэчка | вёска | 6 |
| Калмацкаўшчына | вёска | 4 |
| Катлова | вёска | 73 |
| Клёны | вёска | 74 |
| Концавічы | вёска | 14 |
| Косічы | вёска | 48 |
| Кудавічы | вёска | 62 |
| Лабачы | вёска | 40 |
| Мілеўцы | вёска | 20 |
| Навасады | вёска | 141 |
| Навасёлкі | вёска | 24 |
| Новыя Ганчары | вёска | 44 |
| Нязнанава | вёска | 102 |
| Падбор’е | вёска | 38 |
| Парэчча | вёска | 30 |
| Радагошча | вёска | 82 |
| Старыя Ганчары | вёска | 36 |
| Тулічава | вёска | 65 |
| Ціхінка | вёска | 5 |
| Чаромушкі | вёска | 43 |
| Ятра | вёска | 193 |
| Ярошычы | вёска | 49 |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1828 чалавек[3], з іх 94,1 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 2,2 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 1420 чалавек[5].
Насельніцтва, жыхароў: 1828 (2009 г.), 1479 (2017 г.), 1556 (2018 г.).
Арганізацыі і прадпрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]- Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
- Аддзяленне ААТ «Кашалева-Агра».
Гандаль і сфера паслуг
[правіць | правіць зыходнік]- комплексна-прыёмныя пункты у аграгарадку Валеўка; вёсцы Ятра
- філіял АСБ «Беларусбанк» у аграгарадку Валеўка
- лазня ў в. Харосіца
- паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Нягневічы
- крамы ў аграгарадку Валеўка; вёсцы Ятра.
Установы адукацыі
[правіць | правіць зыходнік]- ДУА «Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа»
Установы аховы здароўя
[правіць | правіць зыходнік]- Санаторый «Свіцязь» – філіял санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі
- дзіцячы аздараўленчы лагер «Свіцязь» Навагрудскага раёна
- Валеўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі
- аптэчны пункт у аграгарадку Валеўка
- фельчарска-акушэрскія пункты ў вёсках в Багудзенка і Ятра
Культура
[правіць | правіць зыходнік]- Валеўскі сельскі Дом культуры
- Запольскі сельскі Дом культуры
- Валеўская сельская бібліятэка
- Запольская сельская бібліятэка
Воінскія пахаванні
[правіць | правіць зыходнік]- абеліскі воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у аграгарадку Валеўка і вёсках Ятра, Кудавічы, Валеўка, Тулічава
- стэла Камышаву — камандзіру партызанскага атрада ў вёсцы Ятра
- Брацкая магіла каля школы ў аграгарадку Валеўка
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Петрапаўлаўская царква ў аграгарадку Валеўка — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагоддзяў
- Праваслаўная царква ў вёсцы Ятра
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2025. Праверана 26 ліпеня 2024.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2023. Праверана 26 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 207.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 20 красавіка 2018.