Перайсці да зместу

Аляксей Сцяпанавіч Кейзараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. С. Кейзераў)
Аляксей Сцяпанавіч Кейзараў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1928(1928-10-04) (96 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст

Аляксей Сцяпанавіч Кейзераў (4 кастрычніка 1928, Бронніца, Буда-Кашалёўскі раён) — беларускі журналіст, пісьменнік.

А. Кейзараў нарадзіўся 4 кастрычніка 1928 года ў вёсцы Бронніца Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1948 годзе скончыў Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспарту. Працаваў аператарам, дыспетчарам станцыі Казань, старшым памочнікам начальніка станцыі ў Калінкавічах. З 1950 года — бібліятэкар, у 1951—1962 і ў 1964—1967 гадах — выкладчык рускай мовы і літаратуры Бронніцкай сярэдняй школы. У 1955 годзе завочна скончыў Гомельскі настаўніцкі інстытут. У 1962—1963 гадах — раз'язны карэспандэнт газеты «Калгасная праўда», у 1967—1974 гадах — рэдактар на Беларускім радыё, у 1974—1988 — літкансультант часопіса «Нёман». Член СП СССР з 1982 года.

З першым вершам выступіў ў друку ў 1953 годзе, з першым апавяданнем — у 1957 годзе. Піша на рускай мове. Аўтар кніг прозы «Нас было семеро» (1963), «Не знающий покоя» (1963), «Эхо на Полесье» (1979).