Нёман (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Нёман (1945))
Jump to navigation Jump to search

«Нёман» (1945) — літаратурна-мастацкі і грамадска-публіцыстычны беларускі часопіс, які выдаецца на рускай мове.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выдаецца ў Мінску з 1945 года на рускай мове. Спачатку выходзіў 6 разоў у год як альманах рускай секцыі Саюза пісьменнікаў Беларусі «Отчизна». З 1947 года — «Советская отчизна». З 1960 года — пад сучаснай назвай.

Тыраж у савецкі час перавышаў 100 000 асобнікаў (1974).

Прадстаўляў беларускую літаратуру на прасторах СССР.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі, РВУ «Літаратура і Мастацтва».

У 2002-2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Звязда».

Тыраж каля 3,5 тысяч асобнікаў.

Часопіс публікуе творы на рускай мове і пераклады з беларускай мовы ў наступных рубрыках: проза, паэзія, публіцыстыка, гісторыя, культура, нацыя, літаратурная крытыка, успаміны, дакументы.

У 2003 годзе заключана дамова пра творчае супрацоўніцтва з рускім часопісам «Наш современник».

Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]