Аляксей Ягоравіч Шмакаў
Аляксей Ягоравіч Шмакаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 2021 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | манументальная скульптура[d] і садова-паркавая скульптура[d] |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксей Ягоравіч Шмакаў (1 чэрвеня 1933, сяло Шмакава, Кіраўская вобласць — 16 верасня 2021) — беларускі і ўкраінскі скульптар-манументаліст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння ў 1959 годзе Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута быў накіраваны на працу ў Брэст, дзе выканаў шэраг мастацкіх работ у вобласці станковай і манументальнай скульптуры. У гарадскім парку культуры і адпачынку з’явілася скульптурная група «Ленін з дзяцьмі». Устаноўлены помнікі-бюсты пісьменніку Мікалаю Гогалю (1962), Герою Савецкага Саюза А. М. Кіжаватаву (1965) і паэту А. Міцкевічу (1965). Для Музея абароны Брэсцкай крэпасці ён выканаў дыяраму «Бой ля Цярэспальскіх варот» і рэльеф «Няскораныя», бюсты абаронцаў крэпасці. У г. Камянцы Брэсцкай вобласці была ўстаноўлена фігура У. І. Леніна (1960), у г. Пінску — помнік воінам-вызваліцелям і маракам Дняпроўскай ваеннай флатыліі (1962)[1].
А. Я. Шмакаў у 1964 годзе стаў членам Саюза мастакоў СССР. У 1967 годзе пераехаў у г. Еўпаторыю (Крым), дзе стварыў дзясяткі манументальных твораў[1], у тым ліку помнікі камунарам Еўпаторыі, Д. Караеву, М. Горкаму, Т. Шаўчэнку, С. Дувану, Ашыку Амеру, еўпатарыйцам, якія загінулі ў гады Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, маракам-дэсантнікам, творы садова-паркавай скульптуры «Дзеці Радзімы», «Мацярынства», «Хлопчык з гірай», «Хлопчыка на дэльфіне», «Геракл, які адпачывае», «Сям’я на пляжы», «Нараджэнне Керкінітыды»[2].
Шмат падарожнічаў, працаваў над скульптурамі ў Індыі, Італіі, Іспаніі, Эквадоры, Аўстраліі, ЗША[1].
Памёр 16 верасня 2021 года[3].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Помнік еўпатарыйцам, якія загінулі ў гады Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў
-
Помнік Д. Караеву
-
Помнік С. Дувану
-
Помнік Ашыку Амеру
-
Помнік М. Горкаму
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- званне «Ганаровы грамадзянін Еўпаторыі» (2008),
- званне «Заслужаны мастак Аўтаномнай Рэспублікі Крым» (2011)[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці
- Памерлі 16 верасня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Крыме
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Члены Нацыянальнага саюза мастакоў Украіны
- Заслужаныя мастакі Аўтаномнай Рэспублікі Крым
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Постаці Брэста
- Постаці Еўпаторыі
- Скульптары Беларусі
- Скульптары Украіны
- Ганаровыя грамадзяне Еўпаторыі