Баас
Баас | |
---|---|
араб. حزب البعث[1] | |
![]() | |
Заснавальнік | Michel Aflaq[d], Salah al-Din al-Bitar[d] і Zaki al-Arsuzi[d] |
Дата заснавання | 7 красавіка 1947 |
Дата роспуску | 23 лютага 1966 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалогія | антыамерыканізм, антысіянізм[d], Баасізм, Arab nationalism[d], Nasserism[d], Панарабізм, Свецкасць, Аднапартыйная сістэма, Arab socialism[d] і Аўтарытарызм |
Сайт | baath-party.org |
![]() |
Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння (араб. حزب البعث العربي الاشتراكي), коратка называецца Баас (адраджэнне, yваскрашэнне) — палітычная партыя, заснаваная ў Сірыі Мішэлем Афлякам, Салахам ад-Дын Бітарам і Закі Арсузі ў 1947 годзе. Ідэалогія партыі — баасізм, якая ўяўляе сабой сінтэз арабскага сацыялізму і панарабізму.
Партыя мела ўплыў у многіх арабскіх краінах. У 1963 годзе баасiсты змаглі захапіць уладу ў Іраку ў выніку ваеннага перавароту, аднак іх рэжым быў скінуты праз некалькі месяцаў. У тым жа годзе баасiсты ўзялі ўладу ў Сірыі ў ходзе рэвалюцыі 8 сакавіка, якая паклала пачатак працягламу праўленню партыі ў гэтай краіне.
У 1966 годзе, пасля перавароту ў Сірыі, у ходзе якога ад улады было адхілена Нацыянальнае кіраўніцтва Баас, партыя фактычна раскалолася на дзве самастойныя арганізацыі — так званую прасiрыйскую і праiракскую фракцыі, кожная з якіх пазіцыянуе сябе ў якасці законнага пераемніка арыгінальнай партыі і мае аддзяленні ў розных краінах. Першая партыя кіруе Сірыяй і ў цяперашні час, тады як іракскае крыло было адхілена ад улады ў 2003 годзе, але захоўвае ўплыў у шэрагах іракскай апазыцыі.
Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт Нацыянальнага кіраўніцтва партыі Баас (С.Хусейна)
- Заява iракскай Баас
- Сайт партыi Баас (Б.Асада) Архівавана 1 снежня 2011.
- Гiмн партыi Баас (у жывым выкананні)
- Сайт іракскага аддзялення прaсiрыйскай Баас
- Сайт еменскага аддзялення прaсiрыйскай Баас
- Сайт палесцiнскага аддзялення прaсiрыйскай Баас Архівавана 2 снежня 2017.
- Сайт суданскай Баас (праiракскaй)
- Неафiцыйны сайт актывiста праiракскaй Баас в Iaрданii
- ↑ A Dictionary of Modern Written Arabic / J. M. Cowan — 4 — Urbana: Spoken Language Services, 1979. — P. 80. — ISBN 978-0-87950-003-0