Багатая рыфма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бага́тая ры́фма — рыфма з выразным супадзеннем у ёй многіх гукаў. Багацце рыфмы — паняцце адноснае. Па-першае, дакладныя жаночыя рыфмы заўсёды багацейшыя за мужчынскія, а дактылічныя — за жаночыя. Па-другое, на багацце сугуччаў у словах-рыфмах вельмі ўплывае супадзенне пераднаціскных зычных гукаў і гукаў, якія стаяць перад націскнымі складамі. Таму як багатыя ўспрымаюцца рыфмы глыбокія (сасну — засну, непрымальна — нармальна, нака́палася — наплакалася). Нарэшце, на багацце гучання рыфмаў уплывае фанічная якасць гукаў. Звонкія зычныя, адкрытыя, шырокія галосныя надаюць рыфмам гуказапіснае багацце. Багатыя рыфмы ўзбагачаюць інструментоўку верша ў цэлым, надаюць яму гукавую выразнасць, музычнасць. Вось прыклад вершаваных радкоў з багатай рыфмай:

А хоць жа й пайду ў гасціну
Навяжу бліноў хусціну.
(Народная песня)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]