Багдан Ігаравіч Садоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Багдан Садоўскі
Поўнае імя Багдан Ігаравіч Садоўскі
Нарадзіўся 1 жніўня 1999(1999-08-01) (21 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 169 см
Вага 60 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Рух
Нумар 99
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2017 Беларусь Славія (Мазыр) 0 (0)
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 2 (0)
2018 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 0 (0)
2019 Беларусь Смаргонь 15 (1)
2020— Беларусь Рух (Брэст) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 чэрвеня 2020.

Багдан Садоўскі (нар. 1 жніўня 1999, Мазыр) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Руха».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мазырскага футбола, некаторы час займаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2015 года пачаў гуляць за дубль «Славіі», дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. У канцы 2016 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў на 10 месяцаў. У жніўні 2017 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады[2]. У брэсцкім клубе таксама стаў гуляць за дубль, а ў 2018 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды новым трэнерам Аляксеем Шпілеўскім. 16 ліпеня 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме замест Арцёма Мілеўскага ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:3) у прысутнасці Дыега Марадоны.

У хуткім часе Шпілеўскі быў звольнены, і ў жніўні 2018 года Садоўскі перайшоў у «Энергетык-БДУ»[3]. Аднак, неўзабаве атрымаў траўму, з-за якой выбыў на працяглы час, у выніку пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго. У ліпені 2019 года, аднавіўшыся ад траўмы, падпісаў кантракт са «Смаргонню»[4].

У сакавіку 2020 года пасля прагляду стаў іграком брэсцкага «Руха»[5].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Славія Беларусь 9 5
2016 дубль Славія Беларусь 18 4
2018 (1) Д1 Дынама Беларусь 2 0
2019 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 15 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]