Бадуі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бадуі
(urang Kanekes )
Baduy-erin014-25.jpg
Агульная колькасць 24 тыс.
Рэгіёны пражывання Інданезія
Мова сундская
Рэлігія будызм
Блізкія этнічныя групы сунды

Бадуі (саманазва urang Kanekes ) — карэнныя насельнікі заходняй часткі вострава Ява ў Інданезіі. Жывуць у ізаляванай мясцовасці (каля 50 км²) у правінцыі Бантэн (120 км ад Джакарты). Агульная колькасць (2013 г.) - 24 тыс. чал.[1]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

У Інданезіі бадуі разглядаюцца як субэтнічная група сундаў, а не самастойны народ, паколькі яны размаўляюць на архаічным дыялекце сундскай мовы. Аднак культура бадуеў мае дастаткова выразныя адрозненні. Лічыцца, што яны паходзяць ад выхадцаў з сундскай індуісцкай дзяржавы Паджаджаран, якая прыйшла ў заняпад пад ціскам мусульман у XVI ст. Продкі бадуеў, каб не прымаць іслам, былі вымушаны ратавацца ў гарах і захоўваць ізаляваны лад жыцця.

Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны занятак бадуяў — падсечнае ручное земляробства. Асноўнай гаспадарчай культурай з'яўляецца рыс. Таксама вырошчваюць садавіну, гародніну, клубневыя. Распаўсюджана збіральніцтва.

Зямля належыць буйным грамадам, якія аб'ядноўваюць адразу некалькі вёсак. Акрамя таго, існуюць вясковыя абшчыны, на чале якіх стаяць жрацы пуун, і родавыя калектывы, што звычайна жывуць у адной вялікай хаціне. На мяжы тэрыторыі, населенай бадуямі, вёскі могуць мець адразу дзве абшчыны — бадуйскую на чале пуун і сундскую на чале старасты-мусульманіна. Жытлы бадуяў і сундаў месцяцца паасобку. Сем'і вялікія пашыраныя. Спадчына размяркоўваецца па мужчынскай лініі. Разводы не забаронены, але сустракаюцца надзвычай рэдка.

Бадуі будуюць лёгкія слупавыя хаціны на па́лях і крыюць іх лісцем сагавай пальмы. Асноўнае адзенне мужчын і жанчын — саронг, які робяць з белай баваўнянай тканіны.

Святы маюць пераважна рэлігійны характар, хаця шчыльна звязаны з земляробчым календаром. Фальклор надзвычай разнастайны. Асабліва вылучаюцца легендарныя паданні пантун лалакан.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Сваёй асноўнай рэлігіяй бадуі лічаць будызм. Будысцкія рытуалы і загады адыгрываюць вялікую ролю ў сямейным жыцці. Аднак у астатнім бадуйскі будызм з'яўляецца сумяссю індуісцкіх і старажытных анімістычных вераванняў, а таксама культу продкаў. Бадуі вераць у мноства багоў і духаў. На чале іх пантэону стаіць бажаство Батара Тунгал, які, як лічаць даследчыкі, мае рысы індыйскага бога Шывы. Сярод духаў вылучаюцца духі продкаў (адным з іх лічыцца Буда) і духі-лелембут, што даюць жыццё навакольнаму свету.

Бадуі праводзяць свае абрады ў патаемных ад іншаверцаў месцах, сярод старажытных мегалітычных збудаванняў. Найбольш важнае свяцілішча Арча Домас — гэта шматступенная штучная тэраса з 800 менгірамі. Яно разглядаецца як месца спачынку душ бадуяў, а таму пільна ахоўваецца ад сундаў і прадстаўнікоў іншых народаў.

Менавіта рэлігія вызначае ізаляваны характар бадуйскага грамадства. Яна абмяжоўвае права бадуя пакідаць сваю вёску, мець сталыя кантакты з іншаверцамі (у іншым выпадку, патрабуецца рытуальнае ачышчэнне), паказваць ім свайго пуун, выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі, чытаць і пісаць, і г. д.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]