Сундская мова
Сундская | |
Саманазва: | Basa Sunda |
---|---|
Краіны: | Інданезія |
Рэгіёны: | востраў Ява |
Арганізацыя, якая рэгулюе: | — |
Агульная колькасць носьбітаў: | 38 млн. (2007) |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя: | ??? |
Аўстранезійская |
|
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | su |
ISO 639-2: | sun |
ISO 639-3: | sun |
Су́ндская мова або сунда́нская мова (сунд.: Basa Sunda) — аўстранезійская мова, родная мова сундаў. Распаўсюджана галоўным чынам у Інданезіі, на захадзе вострава Ява. Агульная колькасць носьбітаў (2007 г.) - каля 38 млн. чал.
Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]
Сундская мова прадстаўлена 6 буйнымі дыялектамі. У пісьмовасці выкарыстоўваецца найбольш папулярны дыялект прыянган. У 1996 - 1997 гг. урад правінцыі Заходняя Ява і шэраг навукова-даследчых устаноў упершыню правялі стандартызацыю літаратурнай мовы.
Пісьмовасць[правіць | правіць зыходнік]
Запісы на мове сундаў сустракаюцца з эпохі сярэднявечча. Першапачаткова яны рабіліся на аснове пісьма, запазычанага ў індыйцаў і яванцаў. Вядомы надпісы арабскімі літарамі. У XIV - XVIII стст. склалася арыгінальная сундская пісьмовасць аксара сунда куна або папросту аксара сунда. У наш час распаўсюджаны алфавіт на аснове лацінкі.