Перайсці да зместу

Васіль Камароўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Базыль Камароўскі)
Васіль Камароўскі
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, журналіст
Дата нараджэння 20 верасня 1914(1914-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1953(1953-09-28) (39 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Васіль (Базыль) Камароўскі (псеўд. Антось Вярбіна; 20 верасня 1914, Наваградчына28 верасня 1953[1], Таронта) — грамадскі дзеяч, пісьменнік.

Нарадзіўся на Стаўбцоўшчыне. Удзельнік Польскай абарончай вайны 1939. Пасля вызвалення ў сакавіку 1941 з лагеру ваеннапалонных сакратар Беларускага камітэту самапомачы ў Берліне, з верасня 1941 — супрацоўнік Ф. Акінчыца ў Вустраўскай школе прапагандыстаў (пад Берлінам). Застаўся ў эміграцыі. Працаваў у газеце «Раніца», у 1945 годзе разам з Сяргеем Хмарам, Андрэем Чэмерам і інш. заклаў Літаратурную сустань «Баявая Ўскалось». У 1949 годзе выехаў у Канаду, жыў у Таронта. Уваходзіў у грамадскія згуртаванні беларусаў Канады, член замежнага сектару Беларускай народнай грамады. Загінуў у аўтакатастрофе ў Таронта.

Зноскі

  1. Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984). Мн., 2001.