Аляксей Сцяпанавіч Анішчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аляксей Сцяпанавіч Анішчык (19 ліпеня 1912, хут. Мондзіна Навагрудскага павета Мінскай губерні, цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 31 сакавіка 2007, Вільнюс[1]; Псеўданімы: Андрэй Чэмер; А. Шпак) — мемуарыст, педагог, журналіст, грамадскі дзеяч.

Скончыў Навагрудскую гімназію і эканамічны факультэт Пазнаньскага ўніверсітэта; магістр эканамічных навук. Працаваў у Катавіцах, кіраваў курсамі для інжынераў і тэхнікаў. У верасні 1939 г. запісаўся ў батальён, які абараняў Варшаву ад немцаў, за што пазней быў узнагароджаны медалём. Пасля капітуляцыі Польшчы вярнуўся ў Навагрудак, дзе выкладаў у школе беларускую мову і літаратуру. Потым на Беласточчыне быў дырэктарам школы. У 1941 г. выкладчык і загадчык школы ў мястэчку Уселюб Навагрудскага раёна. З 1942 г. выкладчык Навагрудскай беларускай настаўніцкай семінарыі. Публікаваўся ў газеце «За праўду», са студзеня 1944 г. яе рэдактар. У лютым — маі 1944 г. загадчык Навагрудскай друкарні, у маі—чэрвені супрацоўнік сектара радыёперадач Беларускага культурнага цэнтра ў Мінску. Сябар падпольнай Беларускай Народнай Грамады. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса. Пры адступленні нямецкіх войск выехаў у Германію. У 19451946 гг. жыў у Кракаве, працаваў у газетах. Потым узначаліў ваяводскі аддзел выдавецтва «Czytelnik» у Уроцлаве і Шчэціне. Арыштаваны савецкімі спецслужбамі ў маі 1948 г.; вывезены ў Мінск. За супрацоўніцтва з немцамі прысуджаны да расстрэлу, замененага 25 гадамі зняволення. Правёў у лагерах Запаляр'я і Мардовіі 14 гадоў. Вызвалены ў 1962 г. Вярнуўся на Радзіму. Працаваў эканамістам у Навагрудскім раёне і ў Лідзе. Потым пераехаў у Літву (Эйшышкі). Жыў у Вільні. Узначальваў суполку віленскіх беларускіх палітвязняў. Пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2000 г. Падрыхтаваў кнігу мемуараў.

Зноскі

  1. У Вільні памёр найстарэйшы…

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Жизнь живым принадлежит: (Стихи). — Вильнюс, 1996.
  • За калючым дротам: (Нарысы, вершы). — Вільнюс, 1996.
  • Мондзінская балада: Дакументальная аповесць. — Вільня, 1996.
  • Наваградская Беларуская Гімназія. — Вільнюс, 1997.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]